Фарс (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фарс
руск. Фарс, адыг. Фарз
Характарыстыка
Даўжыня 197 км
Басейн 1 450 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 4 км ад пасёлка Пабеда
 • Вышыня 1010 м
 • Каардынаты 44°15′35″ пн. ш. 40°21′09″ у. д.HGЯO
Вусце Лаба
 • Месцазнаходжанне ля станіцы Ваздзвіжанскай
 • Вышыня 70 м
 • Каардынаты 45°06′44″ пн. ш. 40°07′31″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 4,61 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Лаба → Кубань → Азоўскае мора

Краіна
Рэгіёны Адыгея, Краснадарскі край
Код у ДВР 06020000912108100004057
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фарс (адыг.: Фарз, руск.: Фарс) — рака ў Адыгеі і Краснадарскім краі Расіі. Левы прыток ракі Лаба (басейн Кубані). Даўжыня ракі — 197 км, плошча вадазборнага басейна — 1450 км². Рака бярэ пачатак з крыніцы, якая выцякае з пячоры на паўночным схіле Скалістага хрыбта, у раёне гары Эквецопка, за 4,3 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Пабеда.

У вярхоўі рака прабівае вапнавыя скалы і праз цясніну выходзіць да станіцы Новасвабоднай — першага населенага пункта на рацэ. Далей асноўны напрамак ідзе на поўнач. Каля станіцы Махашэўскай выходзіць з горна-лясной зоны. Ля станіцы Яраслаўскай прымае буйны правы прыток — раку Псефір. На поўдзень ад хутара Карцава прымае злева буйны прыток — раку Сераль. Каля пасёлка Дружба паварочвае на паўночны захад. Упадае ў раку Лабу з левага боку, за 72 км ад яе вусця, за 2,4 км на паўднёвы ўсход ад станіцы Ваздзвіжанскай.

Працякае па тэрыторыі Майкопскага, Гіягінскага, Кашэхабльскага і Шаўгенаўскага раёнаў Адыгеі, а таксама па тэрыторыі Мастоўскага раёна Краснадарскага края. Агульнае падзенне складае каля 950 м, ухіл — 4,61 м/км.

Зноскі