Фарэрская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Краіны:

Данія

Афіцыйны статус:

Фарэрскія астравы

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Скандынаўская група
Астраўная падгрупа
Моўныя коды
ISO 639-1:

ISO 639-2:

ISO 639-3:

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Фарэ́рская мова (føroyskt mál [ˈføːɹɪst ˈmɔaːl]) — паўночнагерманская мова, распаўсюджана на Фарэрскіх астравах, якія ўваходзяць у склад Даніі. На саміх Фарэрах пражывае 49 000 чалавек (перапіс 2009 года), для 98 % з якіх фарэрская з'яўляецца роднай мовай. Мае значную дыялектычную дыферэнцыяцыю (6 дыялектычных зон). Фанетычна блізкая да заходненарвежскіх дыялектаў, лекічна — да дацкай мовы. Фарэрскай мове ўласціва пэўная архаічнасць граматычнага ладу (багатая сістэма формаўтварэння імя і дзеяслова). Да пачатку 19 стагоддзя была беспісьмовай (функцыі пісьмовай выконвала дацкая мова). Да канца 18 стагоддзя адносяцца першыя запісы фарэрскіх народных балад, якія ствараліся ў 14-17 стагоддзях. У 1846 годзе В. У. Хамерсхаімб распрацаваў пісьменнасць для фарэрскай мовы на лацінскай аснове. З 1906 года выкладаецца ў колах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]