Фасген

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фасген
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула CCl₂O
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 75-44-5
PubChem 6371
Рэг. нумар EINECS 200-870-3
SMILES
RTECS SY5600000
ChemSpider 6131

Фасген (COCl2) — дыхлорангідрыд вугвльнай кіслаты. Бясколерны газ з пахам гнілога сена.

Тэмпература плаўлення −118 °C, тэмпература кіпення 8,2 °C, шчыльнасць (пры 0 °C) 1420 кг/м².

Атрымліваюць пры ўзаемадзеянні вокісу вугляроду з хлорам. Выкарыстоўваюць у арганічным сінтэзе.

Фасген з’яўляецца баявым атрутным рэчывам удушлівага дзеяння, упершыню выкарыстаны ў 1-ую сусветную вайну. Вельмі небяспечны з-за таго, што сімптомы атручвання з’яўляюцца пасля латэнтнага перыяду, які складае ад 30 мінут да 72 гадзін.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя гандлёвыя маркі і сінонімы назвы:

  • Зялёны крыж
  • CG
  • D-Stoff
  • Phosgene
  • Phosgen
  • Fosgeen
  • Fosgen
  • Fosgene
  • Diphosgene
  • Carbonic dichloride
  • Carbon dichloride oxide
  • Carbon oxychloride
  • Oxychlorure de carbone
  • Carbonic acid dichloride
  • Carbonic chloride
  • Ossicloruro di carbonio
  • Carbonyl dichloride
  • Carbonylchlorid
  • Koolstofoxychloride