Перайсці да зместу

Фату Бенсуда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фату Бенсуда
англ.: Fatou Bensouda
Prosecutor of the International Criminal Court[d]
15 чэрвеня 2012 — 15 чэрвеня 2021
Папярэднік Luis Moreno Ocampo[d]
Пераемнік Karim Ahmad Khan[d]

Нараджэнне 31 студзеня 1961(1961-01-31) (63 гады)
Веравызнанне іслам
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фату Бенсуда (англ.: Fatou Bensouda; нар. 31 студзеня 1961, Банжул, Гамбія) — гамбійскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, пракурор Міжнароднага крымінальнага суда (2012—2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе з адзнакай скончыла нігерыйскі ўніверсітэт ІФЕ (цяпер універсітэт імя Абафемі Аволава), атрымаўшы ступень бакалаўра права. Таксама вучылася ў нігерыйскай школе права. У 1991 годзе атрымала ступень магістра права Інстытут міжнароднага марскога права Мальты[1].

З 1980 па 1997 гады працавала адвакатам у судах Гамбіі. У 1997—1998 гады — Генеральны салісітар Гамбіі, затым у 1998—2000 гады — Генеральны пракурор і міністр юстыцыі Гамбіі[2].

Міжнародную кар’еру Бенсуда пачала ў Міжнародным трыбунале па Руандзе ў 2002, прапрацаваўшы спачатку кансультантам па юрыдычных пытаннях, затым — судовым адвакатам[2].

8 жніўня 2004 года яна была абрана намеснікам пракурора (па крымінальным пераследзе) Міжнароднага крымінальнага суда пераважнай большасцю галасоў Асамблеі дзяржаў-удзельніц. Пасля адстаўкі ў 2012 годзе Луіса Марэна Акампа[ru], замяніла яго на пасадзе пракурора, атрымаўшы адпаведную падтрымку ад Асамблеі дзяржаў-удзельніц[3][4][5].

Падчас Тыграйскага канфлікту працавала ў складзе ICHREE[6].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Як генеральны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда, адказны за расследаванне злачынстваў Узброеных Сіл ЗША, афганскіх сіл нацыянальнай бяспекі і талібаў падчас вайны ў Афганістане, была ўнесена ў спіс спецыяльна пазначаных грамадзян і заблакаваных асоб ЗША 2 верасня 2020 года, але 2 красавіка 2021 года выключана[7][8].

Зноскі

  1. Выборы заместителя Прокурора Международного уголовного суда (руск.). ICC/ASP/3/8 — С. 6-8 (10 верасня 2004). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 26 красавіка 2013.
  2. а б Mrs. Fatou Bensouda, ICC Prosecutor (англ.). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 26 красавіка 2013.
  3. «Fatou Bensouda in Line to Become Next International Criminal Court Prosecutor», Coalition for the International Criminal Court (англ.). Пресс-релиз (12 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 26 красавіка 2013.
  4. Gambia's Fatou Bensouda sworn in as ICC prosecutor (англ.). BBC News (15 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 26 красавіка 2013.
  5. Новым прокурором МУС станет представительница Гамбии. «Российская газета» — www.rg.ru (2011-21-02). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 26 красавіка 2013.
  6. OHCHR | International Commission of Human Rights Experts on Ethiopia (англ.). OHCHR.
  7. 美国之音. 反映美国政府政策立场的社论:美国不会容忍一个非法的国际刑事法院. 美国之音——美国政府立场社论 (21 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 13 снежня 2020.
  8. 拜登再廢川普舊規 取消制裁國際刑事法院檢察官 (кіт.). Центральное агентство новостей  (кіт.). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2021. Праверана 3 красавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]