Перайсці да зместу

Фаціма Маўламлы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фаціма Маўламлы
азерб.: Fatimə Mövlamlı
Фатыма Маўламлы ў 2023 годзе.
Фатыма Маўламлы ў 2023 годзе.
Род дзейнасці журналістка, палітычная зняволеная
Дата нараджэння 3 лістапада 2000(2000-11-03) (25 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фатыма Гачай кызы Маўламлы́ (азерб.: Fatimə Qaçay qızı Mövlamlı; 3 лістапада 2000, Баку, Азербайджан) — азербайджанская журналістка і палітычная зняволеная.[1] Журналістыкай займаецца з 2020 года. У 2020—2021 гадах працавала рэпарцёркай у газеце Azadlıq, у 2022—2023 гадах — рэпарцёркай на Toplum TV, у 2024 годзе — на медыяплатформе JAMNews. З снежня 2024 года супрацоўнічае з Meydan TV як пазаштатная супрацоўніца.

Фатыма Маўламлы затрыманая паліцыяй 28 лютага 2025 года і ўзята пад следства як падазраваная па крымінальнай справе № 240200039, папярэдняе расследаванне па якой праводзіла Галоўнае ўпраўленне паліцыі Баку.[2][3] Арыштавана 1 сакавіка 2025 года рашэннем Хатаінскага раённага суда.[4] Фатыма Маўламлы і яшчэ дзевяць журналістаў, арыштаваных да яе, былі абвінавачаны паводле артыкула 206.3.2 Крымінальнага кодэкса Азербайджана (кантрабанда, здзейсненая групай асоб па папярэдняй змове).

Шэраг мясцовых і міжнародных праваабарончых арганізацый асудзілі арышт Фатымы Маўламлы, назвалі яго палітычна матываваным, і заклікалі ўлады Азербайджана неадкладна вызваліць яе.[5][6]

Станам на май 2025 года яе трымаюць у Бакінскім следчым ізалятары Пенітэнцыярнай службы Міністэрства юстыцыі Азербайджана.[7]

  1. YouTube // Meydan TV (2025-05-12). Fatimə Mövlamlı 25 yaşını həbsdə qeyd edir. www.youtube.com [азербайджанская]. Праверана 2025-05-12.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка)
  2. Журналистка Фатима Мовламлы задержана в Азербайджане. Кавказский узел(руск.). 2025-05-10. Праверана 2025-05-10.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  3. Məhкəmə Meydan TV-nin jurnalistlərini 4 ay müddətinə həbs edib. Институт Свободы и Безопасности Репортеров (IRFS)(азерб.). 2025-05-10. Праверана 2025-05-10.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  4. Журналистка Фатима Мовламлы отправлена под арест. Кавказский узел(руск.). 2025-05-10. Праверана 2025-05-10.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  5. Преследование журналистов в Азербайджане обеспокоило европейских правозащитников. Кавказский узел(руск.). 2025-05-10. Праверана 2025-05-10.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  6. CPJ Nurlan Libre və Fatimə Mövlamlının həbsini pisləyən bəyanat yayıb. Meydan TV(азерб.). 2025-05-10. Праверана 2025-05-10.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  7. «The Institute for Human Rights» (2025-05-10). Fatima Movlamli. www.instituteforhumanrights.org(руск.). Праверана 2025-05-10.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)