Фаіз Сарадж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фаіз Мустафа аль-Сарадж
араб. فائز السراج‎ ‎‎;
Сарадж у лістападзе 2016.
Сарадж у лістападзе 2016.
Прэм’ер-міністр урада нацыянальнай згоды Лівіі
5 красавіка 2016 года[1] — 15 сакавіка 2021
Папярэднік Абдала Абдурахман ат-Тані[ru]
Пераемнік Абдэль Хамід Мухамед Дбэйба

Нараджэнне 20 лютага 1960(1960-02-20) (64 гады)
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, архітэктар
Гады службы  
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фаіз Мустафа аль-Сарадж (араб. فائز السراج‎ ‎‎; 20 лютага 1960, Трыпалі) — лівійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр урада нацыянальнай згоды Лівіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 лютага 1960 года ў Трыпалі.

У 1982 г. атрымаў ступень бакалаўра ў сферы архітэктуры і горадабудаўніцтва ва ўніверсітэце «Аль-Фаціх» (сучасны Універсітэт Трыпалі). У 1999 г. скончыў магістратуру гэтага ж універсітэта, як спецыяліст у галіне дзелавога адміністравання.

Пасля пачатку вайны ў Лівіі ў 2011 г. уваходзіў у камісію, якая займалася пытаннямі нацыянальнага прымірэння. У 2012 стаў дэпутатам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса. У маі 2014 г. яму быў прапанавана пасада міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аднак Сарадж адмовіўся заняць яго, спаслаўшыся на «адсутнасць стабільнасці і бяспекі» ў краіне.

Кандыдатура Фаіза Сараджа на пасаду прэм’ера ва ўрадзе нацыянальнага адзінства была прапанаваная кіраўніком Місіі ААН па падтрымцы ў Лівіі ў кастрычніку 2015 г. Аднак тады ісламісцкія аб’яднання не прынялі яго. 17 снежня ў мараканскім горадзе Схірат бакі лівійскага канфлікту падпісалі «Лівійскае палітычнае пагадненне», што дало магчымасць зноў сфармаваць урад.

19 студзеня 2016 г. прэзідэнцкі савет Лівіі, размешчаны ў Тунісе, прызначыў Фаіза Сараджа прэм’ер-міністрам ўрада нацыянальнай згоды, закліканага аб’яднаць канфліктуючыя бакі.

Калі 4 красавіка 2019 года пачалася трыпалітанская аперацыя сіл фельдмаршала Хафтара, Ф. Сарадж часова збег у Туніс[2].

13 студзеня 2020 года ў Маскве павінна была прайсці сустрэча паміж Фаізам Сараджам і Халіфам Хафтарам, а таксама прадстаўнікамі іншых лівійскіх сіл[3], Фаіз адмовіўся весці перамовы з апанентам.

16 верасня Сарадж афіцыйна абвясціў аб сваім жаданні сысці ў адстаўку да канца кастрычніка і перадаць свае паўнамоцтвы новай выканаўчай улады[4]. Раней, 28 жніўня, прэм’ер адправіў у адстаўку кіраўніка МУС Фатхі Башагу[5].

30 кастрычніка Сарадж заявіў, што адмаўляецца ад намераў пакінуць пасаду[6].

15 сакавіка 2021 года афіцыйна перадаў свае паўнамоцтвы часоваму ўраду на чале з Мухамедам Юнісам Манфі, абраным у лютым на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу[7]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]