Перайсці да зместу

Фаіна Міхайлаўна Кірылава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фаіна Кірылава)
Фаіна Міхайлаўна Кірылава
Дата нараджэння 29 верасня 1931(1931-09-29)[1] (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера тэорыя аптымальнага кіравання
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1967)
Навуковае званне
Альма-матар
  • Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. М. Горкага[d] (1954)[1]
  • МДУ
Навуковы кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Красоўскі[d][2]
Вядомыя вучні Кацярына Косціна[d][3]
Прэміі
Узнагароды
прэмія Савета Міністраў СССР Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Фаіна Міхайлаўна Кірылава (29 верасня 1931, г. Зуеўка, Кіраўская вобласць, Расія) — беларускі вучоны ў галіне матэматычнай тэорыі аптымальнага кіравання. Доктар фізіка-матэматычных навук (1967). Прафесар (1972). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1996). Заслужаны дзеяч асветы В’етнама (СРВ) (2001). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1986) «за распрацоўку і ўкараненне шматмэтавых праграмных сродкаў у інжынерных разліках».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Уральскі дзяржуніверсітэт (Свярдлоўск, 1954). У 1954—1962 — асістэнт, 1962—1967 — старшы навуковы супрацоўнік Уральскага політэхнічнага інстытута. У 1968—1969 — старшы навуковы супрацоўнік, з 1970 па 2008 — загадчыца лабараторыі (затым аддзела) тэорыі працэсаў кіравання Інстытута матэматыкі НАНБ. Адначасова з 1996 — старшыня рабочай групы IFAC па аптымальным кіраванні. Заснавальнік і кіраўнік Беларускай асацыяцыі кіравання і менеджменту (з 1994).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні ў галіне тэорыі аптымальнага кіравання. Атрымала фундаментальныя вынікі па тэорыі кіравальнасці сістэм з паслядзеяннем, па неабходных умовах аптымальнасці кіраванняў для дыскрэтных працэсаў кіравання, умовах аптымальнасці высокага парадку і адмысловых аптымальных кіраваннях. Распрацавала (сумесна з Р. Габасавым) асновы канструктыўнай тэорыі экстрэмальных задач, якія даюць эфектыўны выхад да вылічальных працэдур пабудовы рашэнняў для шырокага кола задач кіравання і аптымізацыі. Алгарытмы праграмна рэалізаваныя і з пачатку 1980-х выкарыстоўваюцца пры рашэнні прыкладных задач кіравання і аптымізацыі. Сумесна з Р. Габасавым распрацаваны новы падыход да пабудовы аптымальных кіраванняў тыпу зваротнай сувязі і пазіцыйных рашэнняў задач аптымальнага назірання для сістэм ва ўмовах нявызначанасці, абгрунтаваныя алгарытмы функцыянавання аптымальных ідэнтыфікатараў, эстыматараў, рэгулятараў і стабілізатараў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш 350 навуковых прац, 14 манаграфій. Асноўныя працы:

  • Качественная теория оптимальных процессов. М.: Наука, 1971 (совм. с Р. Габасовым).
  • Особые оптимальные управления. М., Наука, 1973 (совм. с Р. Габасовым).
  • Оптимизация линейных систем. Методы функционального анализа. Мн.: БГУ, 1973 (совм. с Р. Габасовым).
  • Методы линейного программирования (в 3 частях). Мн.: БГУ, 1977—1980 (совм. с Р. Габасовым).
  • Конструктивные методы оптимизации (в 5 частях). Мн.: Изд.-во «Унiверсiтэцкае», 1984—1998 (в соавт.).
  • Optimal feedback control. London: Springer. 1995 (совм. с Р. Габасовым, С. В. Прищеповой)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]