Фаўстына Кавальская
| Фаўстына Кавальская | |
|---|---|
| Faustyna Kowalska | |
| | |
| Свецкае імя | Гэлена |
| Дата нараджэння | 25 жніўня 1905[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 кастрычніка 1938[1][2][…] (33 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Манаскае імя | Марыя Фаўстына |
| Шануецца | Каталіцкая царква |
| Беатыфікавана | 18 красавіка 1993 |
| Кананізавана | 30 красавіка 2000 |
| У ліку | canonized saint[d][3] і блаславёны[3] |
| Галоўная святыня | магіла ў санктуарыі Божай Міласэрнасці (Кракаў) |
| Дзень памяці | 5 кастрычніка |
| Заступніца | Лодзь |
| Працы | Дзённік |
Нейтральнасць артыкула пад пытаннем |
Алена Кавальская (па-польску: Helena Kowalska ; 25 жніўня 1905, Глаговец ля Лодзі ў Польшчы — 5 кастрычніка 1938, Кракаў). Вядомая як святая «Сястра Марыя Фаўстына Кавальская», манахіня з Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасці ў Каталіцкай Царкве, перадусім як апостал культу Божай Міласэрнасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
З’явілася на свет 25 жніўня 1905 года як трэцяе дзіця ў шматдзетнай сям’і Марыяны і Станіслава Кавальскіх, земляробаў з вёскі Глаговец. Постаць святой Сястры Фаўстыны Кавальскай неразрыўна злучана з культам Божай Міласэрнасці. Сам Бог абраў яе як свой інструмент для распаўсюду Яго шанавання. Зрабіў яе сваім голасам. Гэтай простай, але пакорнай манахіні, Бог даверыў місыю Міласэрнасці. У дзяцінстве мусіла цяжка працаваць, у школе падставовай навучылася адзінае чытаць, пісаць і трохі лічыць. У шаснаццаць год пачынае працаваць у якасці хатняй прыслугі.
На дваццатым годзе жыцця пасля шматлікіх цяжкасцей уступіла да Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасці і пражыла там трынаццаць год. Працавала на кухні, у садзе, пекарні і на фурце ў некалькіх дамах кангрэгацыі, найдаўжэй у Плоцку, Вільні і Кракаве. Мела досвед моцных спакусаў супраць веры, пачуцце суцэльнай адарванасці ад Бога, а таксама хваробы і неразуменне з боку асяроддзя. З яе дзённіка даведваемся, што ў часе прыватнага аб’яўлення ў Плоцку 22 сакавіка 1931 года атрымала ад Госпада Ісуса пажаданне, каб пачала пашыраць культ Божай Міласэрнасці, а таксама намалявала Ікону Ісуса Міласэрнага з узору, які бачыла. Прайшоўшы праз выпрабаванні, 5 кастрычніка 1938 года на трыццаць трэцім годзе жыцця адыходзіць да Госпада за вечнай узнагародай. Пахаваная ў Лагеўніках (частка Кракава) 7 кастрычніка 1938 года — ва ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай (была гэта таксама першая пятніца месяца). Пры кляштары ў Лагеўніках, дзе знаходзіцца магіла святой, існуе зараз Санктуарый Божай Міласэрнасці.
Ушанаванне
[правіць | правіць зыходнік]21 кастрычніка 1965 года распачаўся фармальны інфармацыйны працэс адносна жыцця сястры Фаўстыны. Беатыфікаваная ў Рыме 18 красавіка 1993 года Святым Айцом Янам Паўлам II, і кананізаваная 30 красавіка 2000 года. Тады ж было ўсталявана літургічнае Свята Божай Міласэрнасці.
У гонар Фаўстыны Кавальскай названы астэроід (798737) Фаўстына[4][5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в http://www.faustyna.pl/en/index.php?option=com_content&task=view&id=283&Itemid=61
- ↑ а б Faustina Kowalska // GCatholic.org — 1997.
- ↑ а б https://brewiarz.pl/czytelnia/swieci/10-05a.php3
- ↑ (798737) Faustina = 2012 VZ114
- ↑ Неба Ватыкана: астэроіды атрымалі імёны святых і навукоўцаў
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- A. Sikorski, La Serva di Dio suor Faustina Kowalska (1905—1938). Itinerario spirituale ed esperienza mistica, Roma 1986 (mps Biblioteka Papieskiego Wydziału Teologicznego «Teresianum»)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт пра Сястру Фаўстыну Кавальскую Архівавана 1 жніўня 2009.
- Сайт пра Сястру Фаўстыну (шматмоўны) Архівавана 30 студзеня 2019.
- Афіцыйны сайт Санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Кракаве — Лагеўніках
- Жыццяпіс на сайце Ватыкану
- Духоўны Дзённічак Св. Сястры Марыі Фаўстыны (па-польску) Архівавана 25 жніўня 2006.