Фаўстын Цяцерскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фаўстын Цяцерскі
Дата нараджэння 1760[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1832[2] ці 1833
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, мемуарыст
Месца працы
Альма-матар

Фаўстын Цяцерскі (1760, Вармія — 1832 або 1833, Папарчай) — польскі, літоўскі і беларускі грамадскі дзеяч і мемуарыст, манах-дамініканін.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскі ўніверсітэт. Доктар філасофіі і тэалогіі.

Настаўнічаў у кляштарных школах, прыёр Віленскага кляштара дамініканцаў. Удзельнік паўстання 1794 г. на Гродзеншчыне. Пасля яго паражэння стварыў «Віленскую асацыяцыю» для арганізацыі новага паўстання, падтрымліваў сувязі з аднадумцамі-эмігрантамі ў Заходняй Еўропе. У 1797 г. сасланы на пажыццёвую катаргу ў Забайкалле. Амнісціраваны і ў 1801 г. вярнуўся на радзіму. З 1801 г. прыёр Забельскага кляштара дамініканцаў, да 1816 г. выкладчык Забельскага дамініканскага калегіума.

Яго «Успаміны» — адно з першых этнаграфічных апісанняў Даурыі (апублікавана на польскай мове ў 1865 г. у Львове А. Бялеўскім, рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы). У іх паказаны побыт карэннага насельніцтва Сібіры, каларытныя партрэты катаржнікаў і ссыльных, выхадцаў з беларуска-літоўскіх губерняў, крытыкуецца царскае чыноўніцтва і праваслаўнае духавенства.

У 18211832 гг. візітатар школ у беларуска-літоўскіх губернях. У «Дзённіку візітатара» (1904 г.) апісаў свае паездкі, змясціў звесткі па гісторыі выяўленчага мастацтва і архітэктуры, прпа норавы феадальнага грамадства. Рукапіс яго «дзённіка падарожжа» па кляштарах Беларусі захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.

Працы Цяцерскага па гісторыі і філасофіі Беларусі і Літвы пад назвай «Літоўская хроніка» загінулі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Znaczniejszych przypadków pewnego z Syberii powrotnego Polaka w 1801 roku. — Warszawa — Wrocław, 1998.

Зноскі

  1. Faustyn Ciecierski // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Faustyn Ciecierski

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географы і падарожнікі Беларусі: [Альбом-атлас]. — Мн., 1999.
  • Мальдзіс, А. Таямніцы старажытных сховішчаў. — Мн., 1974.
  • Brodniewicz, J. „Byłbym najniespokojniejszym, gdybym ufności nie pokładał w nieprzebranej Najwyższej Opatrzności” – rekonstrukcja biografii Faustyna Ciecierskiego // Dominikanie na ziemiach polskich w XVIII i XIX wieku. Zbiór studiów, red. M. Miławicki, A. Markiewicz, Kraków 2009, s. 519–562.