Перайсці да зместу

Феадор Камнін Дука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феадор Камнін Дука
Θεόδωρος Κομνηνός Δούκας
Манета Феадора, на якой яго бласлаўляе Святы Дзмітрый (справа)
Манета Феадора, на якой яго бласлаўляе Святы Дзмітрый (справа)
Цар эпірскі
1215 — 1230
Папярэднік Міхаіл I Камнін Дука
Пераемнік Міхаіл II Камнін Дука
Кіраўнік Фесаліі
1216 — 1230
Папярэднік Дзімітрый Манферацкі
Пераемнік Мануіл Камнін Дука

Нараджэнне 1180
Смерць 1253 ці 1230
Род Ангелы
Бацька Іаан Дука[1]
Маці Зоя Дукіна[d][1]
Жонка Марыя Петраліфаіна[d][2]
Дзеці Іаан Камнін Дука[1], Дзмітрый Камнін Дука[1], Anna Angelina Komnene Doukaina[d][1] і Ірына Камніна Дука[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Феадор Камнін Дука (грэч. Θεόδωρος Κομνηνός Δούκας,) (пам. 1253) — кіраўнік Эпірскага царства з 1215 па 1230 гады, а таксама Фесалонікаў з 1224 па 1230 гады.

Феадор нарадзіўся ў 1180/1185 гадах, з’яўляючыся законанароджаным сынам севастакратара Іаана Дукі, і быў кузенам адразу двух імператараў: Ісака II і Аляксея III. Такім чынам, у яго жылах цякла кроў адразу трох найбольш знатных візантыйскіх сямействаў: Ангелаў, Дукаў і Камнінаў[3].

Здабыццё ўлады

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 годзе, Дука апынуўся ў свіце Феадора I Ласкарыса, які стаў кіраўніком Нікейскай імперыі. Тым часам, у феме Нікопаліс (размешчанай у Эпіры) уладу захапіў Міхаіл I Камнін Дука, які быў незаконнанароджаным сынам Іаана Дукі. Ён папрасіў Ласкарыса дазволіць яго брату адправіцца да яго. Імператар адпусціў Феадора, якому прыйшлося паклясціся ў вернасці ўсяму сямейству Ласкарысаў[4].

Пасля забойства Міхаіла ў 1215 годзе, Феадор стаў новым царом. Ён заключыў саюз з каралеўствам Сербія і албанскімі кланамі, і пачаў баявыя дзеянні супраць Другога Балгарскага царства Вяліка-Тырнава і Лацінскай імперыі. Такім чынам, да 1216 годзе яму ўдалося захапіць большую частку Македоніі (уключаючы горад Охрыд) і Фесалію. У 1217 годзе ён палануў кіраўніка Раманіі Пятра II Куртэнэ, які накіроўваўся ва ўласныя ўладанні праз Эпір. У 1220 годзе была захоплена Верыя, а ў 1221 — Серэ і Драма. У 1224 годзе было заваявана каралеўства Фесалонікі[4].

Акрылены гэтымі поспехамі, Феадор у 1225 ці 1227 гадах быў каранаваны ў якасці імператара архіепіскапам Охрыда Дзімітрыем Хаматыянам. У 1225 годзе эпіроты занялі Адрыянопаль і выгналі нікейцаў з Фракіі. Даведаўшыся пра перамовы балгараў і лацінян, у 1230 годзе Дука павёў заходнееўрапейскіх наймітаў супраць Івана II Асеня. У 1230 годзе адбылася бітва пры Клакотніцы, у якой Камнін быў палонены і адпраўлены ў Тырнава. Там яго асляпілі, западозрыўшы ў змовее супраць балгарскага цара[4].

Уладанні Феадора былі падзелены паміж некалькімі кіраўнікамі:

Вызваленне. Апошнія гады

[правіць | правіць зыходнік]

У 1237 годзе былога кіраўніка выпусцілі з балгарскага палону пасля таго, як ён выдаў сваю дачку Ірыну за Івана Асеня. Феадор змог выгнаць уласнага брата Мануіла з Фесалонікаў і паставіў туды свайго сына Іаана, пасля чаго адправіўся ў Эдэсу. Там ён паспрабаваў аб’яднаць сямейства Камнінаў Дукаў супраць Іаана III Ватаца, які планаваў уварванне ў Фесалонікі.

Пасля гібелі Асеня ў 1241 годзе Іаан III падманам захапіў Феадора. Яго адправілі да ўласнага сына, каб той пагадзіўся прыняць тытул дэспата і стаць васалам Нікеі. У 1246 годзе Ватац адняў Фесалонікі ў малодшага сына Дукі — Дзмітрыя. Феадор памёр у 1253 годзе, знаходзячыся ў выгнанні на землях Нікейскай імперыі.

Феадор быў жанаты з Марыі Петраліфе, сястра севастакратара Іаана Петраліфа, і ад гэтага шлюбу меў чатырох дзяцей:

  1. Ганна Камніна Дукіня — жонка сербскага караля Стэфана Радаслава.
  2. Іаан Камнін Дука — стаў кіраўніком Фесалонікаў у 1237 годзе.
  3. Ірына Камніна — жонка балгарскага цара Івана II Асеня.
  4. Дзмітрый Камнін Дука — кіраўнік Фесалонікаў у 1244 годзе.

Зноскі

  • Васильев А. А. История Византийской империи. — М.: Алетейя, 2000. — Т. 2: Латинское Владычество на Востоке. Эпоха Никейской и Латинской империи.. — ISBN 978-5-403-01726-8.
  • Успенский Ф. И. Глава III. Эпирское государство в XIII в. // История Византийской империи. В 5 т. — М.: АСТ, Астрель, 2005. — Т. 5. — 558 с. — ISBN 5-271-03856-4.
  • The Oxford Dictionary of Byzantium, Oxford University Press, 1991.
  • K. Varzos, Ē genealogia tōn Komnēnōn (Thessalonica, 1984) vol. 2 pp. 669-689.