Феадор Лінен
Феадор Лінен | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 красавіка 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 1979[1][2][5] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Eva Wieland[d] |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Феадор Фелікс Конрад Лінен (ням.: Feodor Felix Konrad Lynen; 6 красавіка 1911, Мюнхен — 6 жніўня 1979, там жа) — нямецкі біяхімік. Праводзіў фундаментальныя даследаванні метабалізму тлустых кіслот і халестэрыну ў арганізме. Разам з Конрадам Блохам лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1964 года «за адкрыцці, якія тычацца механізмаў і рэгуляцыі абмену халестэрыну і тлустых кіслот».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Феадор Фелікс Конрад Лінен нарадзіўся ў Мюнхене ў сям’і вучонага. У 1930 годзе паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт. Навучаўся на хімічным факультэце. У ліку яго настаўнікаў быў Нобелеўскі лаўрэат прафесар Генрых Віланд. У 1937 годзе абараніў дысертацыю «аб таксічных рэчывах у мухаморы». У гэтым жа годзе, 14 мая, ажаніўся з Евай Віланд, дачкой Генрыха Віланда. Застаўся працаваць ва універсітэце, спецыялізуючыся ў галіне біяхіміі.
Ад прызыву ў войска быў вызвалены па стане здароўя.
З 1942 года займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1947 годзе становіцца дацэнтам, а ў 1953 годзе — прафесарам біяхіміі Мюнхенскага універсітэта.
У 1964 годзе, разам з Конрадам Блохам, атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне.
Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1962)[8], Лонданскага каралеўскага таварыства (1975)[9].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Памятны медаль Лібіха (1955)
- Медаль Каруса Леапольдзіны (1961)
- Медаль Ота Варбурга (1963)
- Прэмія стагоддзя (1964)
- Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1964)
- Pour le Mérite (1971)
- Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва» (1972)
Зноскі
- ↑ а б Feodor Lynen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Feodor Felix Konrad Lynen // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Feodor Lynen // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118575562 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Feodor Lynen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118575562 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ http://www.pas.va/content/accademia/en/academicians/deceased/lynen.html
- ↑ Feodor Lynen (англ.)
- ↑ Lynen; Feodor (1911—1979) Архівавана 18 кастрычніка 2021. (англ.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 6 красавіка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Мюнхене
- Памерлі 6 жніўня
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Германіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Біёлагі XX стагоддзя
- Хімікі Германіі