Феадор Тыран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Феадор Цірон)
Феадор Тыран
Дата нараджэння III стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 306
Месца смерці
Шануецца у Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквах
У ліку мучанікаў
Дзень памяці у Праваслаўі17 лютага (2 сакавіка) і ў першую суботу Вялікага посту, у Каталіцкай царкве — 9 лістапада
Падзвіжніцтва мучаніцкая смерць
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Феадор Ты́ран (? — 306 г.) — хрысціянскі святы, які ўшаноўваецца ў ліку велікамучанікаў як у праваслаўнай, так і ў каталіцкай царкве. Да перанясення ў Венецыю рэшткаў святога апостала Марка (828 г.) яе апекуном лічыўся Феадор Тыран.

Біяграфія ў жыціі[правіць | правіць зыходнік]

Святы мучанік Феадор Тыран быў ваяром у горадзе Амасіі Пантыйскай вобласці (паўночна-ўсходняя частка Малой Азіі, якая цягнулася ўздоўж берага Понта Эўксінскага, г. зн. Чорнага мора), пад началам нейкага Урынка. Падзеі адбыліся каля 305 г. пры рымскім імператары Максіміяне, у час ганення на хрысціян. Феадора прымушалі прынесці ахвяру ідалам. Святы Феадор цвёрда, адкрыта спавядаў хрысціянства. Ваявода даў яму некалькі дзён на раздум’е, пад час якіх святы Феадор шчыра маліўся. Яго абвінавацілі ў падпале язычніцкага храма і кінулі ў турму на галодную смерць. Там перад ім паўстаў Ісус Хрыстос, суцешыў яго і падмацаваў яго сілы. Зноў прыведзены да ваяводы, святы Феадор смела і бязбоязна спавядаў сваю веру, за што стаў ахвярай катаванняў і быў асуджаны на спаленне. Мучанік Феадор без страху ўзышоў на касцёр і з малітваю аддаў сваю душу Богу. Не пашкоджанае полымем, яго цела было пахавана ў Еўхаітах, каля Амасіі. Пазней рэшткі былі перанесены ў Канстанцінопаль, у прысвечаны яму храм. Яго галава знаходзіцца ў Італіі, у горадзе Гаэце. Загінуў Феадор каля 306 г., пры імператары Галерыі.

У праваслаўнай традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўная традыцыя дадае да жыцця Феадора Тырана наступны сюжэт. Праз 50 гадоў пасля мучаніцкай смерці Феадора імператар Юліян Адступнік вырашыў паздзекавацца з яго рэшткаў і загадаў кіраўніку Канстанцінопаля акрапляць у першую сядміцу Вялікага посту ўсе ядомыя запасы на рынках ідалаахвярніцкай крывёю. Святы Феадор, які з’явіўся ў сне архіепіскапа Еўдоксія, загадаў яму абвясціць усім хрысціянам, каб яны не куплялі нічога на рынках, а елі варанае пшано з мёдам — куццю. У памяць аб гэтай падзеі праваслаўная царква штогадова здзяйсняе святкаванне мучаніку Феадору Тырану ў суботу першага тыдня Вялікага посту. У навячэр’е суботы, у пятніцу, на Боскай літургіі папярэднеасвячоных дароў чытаецца канон малебны святому мучаніку Феадору, састаўлены вялебным Іаанам Дамаскінам. Гэтую традыцыю апісаў яшчэ Канстантынопальскі патрыярх Нектарый (381—397 гг.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]