Перайсці да зместу

Феафілакт Сімаката

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феафілакт Сімаката
стар.-грэч.: Θεοφύλακτος Σιμοκάτ(τ)ης
Дата нараджэння 580[1]
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 630
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік, паэт
Навуковая сфера гісторыя[2], паэзія[2], гістарыяграфія[3] і антычная літаратура[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Феафіла́кт Сімака́та (грэч. Θεοφύλακτος Σιμοκάτ(τ)ης, лац.: Theophylactus Simocatta) (канец VI — 1-я палова VII стст.) — візантыйскі гісторык. Нарадзіўся ў Егіпце. Вучыўся ў Александрыі і Афінах. Саветнік імператара Іраклія. У яго галоўнай працы «Гісторыя» (ці «Усеагульная гісторыя»; 8 кніг) на аснове хронік і дакументаў апісаны гісторыя Візантыі канца VI — пачатку VII стст., краін Пярэдняй Азіі, візантыйска-іранскія адносіны і славяна-аварскія войны з Візантыяй у канцы VI ст. Аўтар твора па алхіміі «Пытанні фізікі», лістоў (перакладзены на лацінскую мову М. Капернікам).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118621807 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
  2. а б Národní autority České republiky Праверана 8 лютага 2026.
  3. а б Národní autority České republiky Праверана 22 лютага 2026.
  • Феафілакт Сімаката // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 342.