Феба (спадарожнік Сатурна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Феба (лац.: Phoebe, стар.-грэч.: Φοίβη) — адзін з аддаленых спадарожнікаў Сатурна, адкрыты У. Пікерынгам у 1899 годзе па здымках атрыманых у Арэкіпскай абсерваторыі (Перу). Названая ў гонар тытаніды Фебы з старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Феба круціцца ў зваротным кірунку па даволі выцягнутай, нахільнай арбіце.

Параметры спадарожніка:

  • радыус (вялікая паўвось) арбіты — 12 960 000 км;
  • памеры — 230×220×210 км;
  • маса — 8,289·1018 кг;
  • шчыльнасць (па дадзеных НАСА) — 1,6 г/см³;
  • альбеда — 0,06;
  • тэмпература паверхні — каля 75K (-198 °C).