Феба (спадарожнік Сатурна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Феба (лац.: Phoebe, стар.-грэч.: Φοίβη) — адзін з аддаленых спадарожнікаў Сатурна, адкрыты У. Пікерынгам у 1899 годзе па здымках атрыманых у Арэкіпскай абсерваторыі (Перу). Названая ў гонар тытаніды Фебы з старажытнагрэчаскай міфалогіі.  

Феба круціцца ў зваротным кірунку па даволі выцягнутай, нахільнай арбіце.

Параметры спадарожніка:

  • радыус (вялікая паўвось) арбіты - 12.960.000 км.;
  • памеры - 230 × 220 × 210 км;
  • маса - 8,289 · 1018 кг;
  • шчыльнасць (па дадзеных НАСА) - 1,6 г/см³;
  • альбеда - 0,06;
  • тэмпература паверхні - каля 75K (-198 ° C).