Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый | |
---|---|
скарочана — Раскамнагляд | |
![]() | |
![]() | |
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Расія |
Дата стварэння | 12 мая 2008 |
Папярэднія ведамствы |
Рассувязьахоўкультура Рассувязькамнагляд |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Урад Расійскай Федэрацыі |
Вышэйстаячае ведамства | Мінкамсувязь Расіі |
Штаб-кватэра | Масква, Кітайгародскі праезд, д. 7, стар. 2 |
Кіраўнік | Аляксандр Жараў |
Кіраўнік |
|
Падведамны орган | 8 500 000 000 ₽ |
Сайт | rkn.gov.ru |
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (руск.: Федеральная служба по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций), або Раскамнагляд (руск.: Роскомнадзор) — федэральны орган выканаўчай улады Расіі ў распараджэнні Мінкамсувязі Расіі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
12 мая 2008 года Федэральная служба па наглядзе ў сферы масавых камунікацый, сувязі і аховы культурнай спадчыны (Рассувязьахоўкультура) указам прэзідэнта Расіі была падзелена на два органа: Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі і масавых камунікацый (Рассувязькамнагляд), якая засталася ў распараджэнні рэарганізаванага Мінкамсувязі, і Федэральную службу па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў вобласці аховы культурнай спадчыны (Расахоўкультура), якая перайшла да Міністэрства культуры[1].
3 снежня 2008 года Рассувязькамнагляд быў ператвораны ў Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый[2].
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Упраўленне дазваленчай працы ў сферы сувязі
- Упраўленне кантролю і нагляду ў сферы сувязі
- Упраўленне па наглядзе ў сферы інфармацыйных тэхналогій
- Упраўленне па абароне правоў суб'ектаў персанальных звестак
- Упраўленне дазваленчай працы ў сферы масавых камунікацый
- Упраўленне кантролю і нагляду ў сферы масавых камунікацый
- Прававое ўпраўленне
- Фінансавае ўпраўленне
- Упраўленне арганізацыйнай працы
- Адміністрацыйнае ўпраўленне
Задачы службы[правіць | правіць зыходнік]
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Раскамнагляд) з'яўляецца федэральным органам выканаўчай улады, якія выконвае функцыі па кантролі і наглязе ў сферы сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку электронных, і масавых камунікацый, інфармацыйных тэхналогій і сувязі, функцыі па кантролі і наглязе за адпаведнасцю апрацоўкі персанальных даных патрабаванням заканадаўства Расійскай Федэрацыі ў вобласці персанальных даных, а таксама функцыі па арганізацыі дзейнасці радыёчастотнай службы.
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый з'яўляецца ўпаўнаважаным федэральным органам выканаўчай улады па абароне правоў суб'ектаў персанальных даных[3].
Блакіроўка Рускай Вікіпедыі[правіць | правіць зыходнік]
Патрабаванне абмежаваць доступ да артыкула Раскамнагляд апублікаваў на падставе рашэння Чарнаярскага раённага суда Астраханскай вобласці ад 25 чэрвеня 2015 года. Гэта першае падобнае патрабаванне да рэсурсу, заснаванае на судовай пастанове, а не на рашэнні ФСКН і Расспажыўнагляда. Пракурора Чарнаярскага раёна, паводле ініцыятывы якога было вынесена прадпісанне, не задаволіла «тэкставая інфармацыя, якая дэманструе спосаб падрыхтоўкі нарказмяшчальнага рэчыва».[4]
Выканаўчы дырэктар «Вікімедыя РУ» Станіслаў Казлоўскі заявіў РІА Навіны, што адміністрацыя не плануе выдаляць матэрыял. «У гэтым артыкуле ўся інфармацыя ўзята з сайта ААН, усе крыніцы акадэмічныя. Мы абмеркавалі гэту сітуацыю, і артыкул вырашана пакінуць», — растлумачыў ён. Таксама прадстаўнік анлайн-энцыклапедыі паведаміў пра гатовасць рэсурсу да блакіроўкі з 2012 года, калі быў прыняты адпаведны закон.[5]
24 жніўня Раскамнагляд накіраваў распараджэнне расійскім правайдарам аб блакіроўцы старонкі ў Вікіпедыі[6][7]. У адказ на даныя дзеянні рэдактарамі рускамоўнай Вікіпедыі было апублікавана кіраўніцтва па дзеяннях для абыходу блакіроўкі.
У ноч з 24 на 25 жніўня блакіроўка ўжо была ажыцёўлена шэрагам інтэрнэт-правайдараў. Раніцай 25 жніўня прадстаўнікі Раскамнагляда заявілі пра адсутнасць прэтэнзій і адмену блакіравальнага рашэння[8].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Указ Президента РФ № 724. Kremlin.ru (12 мая 2008). — «Вопросы системы и структуры федеральных органов исполнительной власти». Праверана 27 снежня 2011.
- ↑ Указ Президента РФ № 1715. Kremlin.ru (3 декабря 2008). — «О некоторых вопросах государственного управления в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций». Праверана 27 снежня 2011.
- ↑ Постановление Правительства РФ № 228. Government.ru (16 марта 2009). — «О Федеральной службе по надзору в сфере связи, информационных технологий и массовых коммуникаций». Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2012. Праверана 27 снежня 2011.
- ↑ Wikipedia может быть заблокирована за статью о наркосодержащих веществах - Газета.Ru | Технологии
- ↑ «Википедия» не намерена удалять статью о наркотиках - Газета.Ru | Новости
- ↑ Страница русскоязычной Википедии, содержащая запрещенную информацию о наркотическом веществе, направлена на блокировку операторами связи. Роскомнадзор. Праверана 24 жніўня 2015.
- ↑ Роскомнадзор распорядился заблокировать страницу в Википедии , Lenta.ru (24 августа 2015 года). Праверана 24 жніўня 2015.
- ↑ Роскомнадзор отменил решение о блокировке «Википедии». РБК. 25.08.2015
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сайт ведамства
- Навіны ўсіх тэрытарыяльных кіраванняў Раскамнагляда
- Сеткавы праект Раскамнагляда для грамадскага абмеркаванне ініцыятыў Раскамнагляда па дзяржаўным рэгуляванні інтэрнэт-галіны «WeCanTrust.Net»
- Даниил Туровский Как устроен Роскомнадзор — «Медуза», 13.03.2015.
- Путин выступил за минимальные ограничения в интернете