Федэральны Сход Расіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Федэральны Сход
Расійскай Федэрацыі


Coat of Arms of the Russian Federation.svg
Парламенцкая сістэма двухпалатная

Палаты

Савет Федэрацыі

Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Іванаўна Матвіенка
--- выбраны 21 верасня 2011

Дзяржаўная Дума

Старшыня Дзяржаўнай Думы Сяргей Яўгенавіч Нарышкін
--- з партыі Адзіная Расія
--- выбраны 21 снежня 2011

Дэпутатаў 620
(у т.л.: 170 у Савеце Федэрацыі,
450 у Дзярждуме)
Палітычныя групы (фракцыі) У Дзяржаўнай Думе:
ЕР
КПРФ
ЛДПР
СР
У Савеце Федэрацыі: фракцый няма[1]
Год заснавання 1993
Вэб-сайт www.gov.ru

Федэральны Сход Расійскай Федэрацыіпарламент Расіі, вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган (згодна з артыкулам 94 Канстытуцыі РФ).

Статус Федэральнага сходу вызначаны ў чале 5 Канстытуцыі Расіі.

Згодна з артыкулам 95 Канстытуцыі Расіі функцыі і паўнамоцтвы Федэральнага сходу размеркаваны паміж дзвюма палатамі — Дзяржаўнай Думай (ніжняя палата) і Саветам Федэрацыі (верхняя палата).

Федэральны сход з'яўляецца пастаянна дзеючым органам (артыкул 99 Канстытуцыі РФ).

Абедзве палаты могуць збірацца сумесна для заслухоўвання пасланняў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, пасланняў Канстытуцыйнага суда РФ, выступаў кіраўнікоў замежных дзяржаў (артыкул 100 Канстытуцыі РФ).

Зноскі

  1. У Савеце Федэрацыі не дапушчаецца стварэнне фармалізаваных фракцый, парламенцкіх аб'яднанняў, а таксама арганізацыя і вядзенне любой дзейнасці ў інтарэсах палітычных партый. Гл.Рэгламент Савета Федэрацыі


Шаблон:Расійская Федэрацыя