Федэральны прэзідэнт Аўстрыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Федэральны прэзідэнт Аўстрыі
Österreichischer Bundespräsident
Flag of Austria (state).svg
Дзяржаўны сцяг Аўстрыі
Alexander Van der Bellen 2016 (cropped).jpg
Пасаду займае
Аляксандр Ван дэр Бэлен
з 2017
Форма звароту

Спадар прэзідэнт (Herr Präsident)

Афіцыйная рэзідэнцыя

Леапольдынскае крыло імператарскага палаца Хофбург

Прызначаецца

абіраецца (Усеагульныя выбары)

Тэрмін паўнамоцтваў

6 гадоў, не больш за 2 тэрміна

Пасада з'явілася

1919

Першы на пасадзе

Карл Зейц

Сайт

http://www.bundespraesident.at/

Федэральны прэзідэнт Аўстрыі (ням.: Österreichischer Bundespräsident) — федэральны кіраўнік аўстрыйскай дзяржавы. Хоць тэарэтычна ён мае вялікія канстытуцыйныя паўнамоцтвы, на практыцы дзейнічае, па большай частцы, толькі ў якасці цырыманіяльнага прадстаўніка. Прэзідэнт Аўстрыі абіраецца напрамую на ўсеагульных выбарах раз у шэсць гадоў. Офісы прэзідэнта знаходзяцца ў Леапольдынскам крыле імператарскага палаца Хофбург у Вене.

Многія былыя прэзідэнты набылі велізарную папулярнасць падчас знаходжання на пасадзе, і ніводны з прэзідэнтаў ніколі не прайграваў выбары, балатуючыся на другі тэрмін, аднак Курт Вальдхайм, які стаў прэзідэнтам у 1986 годзе, адмовіўся балатавацца на другі тэрмін у 1992 годзе. Пяць прэзідэнтаў памерлі падчас знаходжання на пасадзе і на сённяшні дзень усе былыя прэзідэнты памерлі. З 2004 па 2016 год пасаду займаў сацыял-дэмакрат Хайнц Фішэр.