Федэральны ўніверсітэт Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Федэральны ўніверсітэт Расіі — статус расійскіх вышэйшых навучальных устаноў, якія забяспечваюць высокі ўзровень адукацыйнага працэсу, даследчых і тэхналагічных распрацовак. Статус быў заснаваны 7 мая 2008 года ўказам прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева[1]. Аднак, першы федэральны ўніверсітэт у Расіі быў створаны 4 лістапада 2006 года пастановай Урада РФ. Першым створаным універсітэтам быў Сібірскі федэральны ўніверсітэт[2].

Зноскі

  1. Указ Президента РФ от 07.05.2008 № 716 «О Федеральных университетах» — Президент России(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2013. Праверана 30 мая 2020.
  2. Распоряжение Правительства Российской Федерации от 04.11.2006 г. № 1518-р — Министерство образования и науки Российской Федерации(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2011. Праверана 30 мая 2020.