Федэрацыя Вест-Індыі
| Федэрацыя Вест-Індыі West Indies Federation | ||||||||||
| ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||
| Дэвіз «To dwell together in unity» («Жыць разам у адзінстве») | ||||||||||
| Гімн «God Save the Queen» («Божа, беражы Каралеву») | ||||||||||
| Сталіца | Порт-оф-Спейн | |||||||||
| Грашовая адзінка | Брытанскі вест-індскі долар | |||||||||
| Плошча | 20.239 км² (1962) | |||||||||
| Насельніцтва | 3.264.600 (1962) | |||||||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | |||||||||
| Каралева | ||||||||||
| - 1958 – 1962 | Елізавета II | |||||||||
| Генерал-губернатар | ||||||||||
| - 1958 – 1962 | Патрык Джордж Томас Б'юк-Хэпберн, барон Хэйлес | |||||||||
| Прэм'ер-міністр | ||||||||||
| - 1958 – 1962 | Грантлі Херберт Адамс | |||||||||
Федэрацыя Вест-Індыі (англ.: Federation of the West Indies, або англ.: West Indian Federation) — аб'яднанне брытанскіх астраўных уладанняў у Карыбскім моры. Існавала з 3 студзеня 1958 па 31 мая 1962. Заяўленай мэтай стварэння федэрацыі было фармаванне палітычнай супольнасці, якая магла б атрымаць незалежнасць ад Вялікабрытаніі як адзінае цэлае. Аднак, перш чым гэта адбылося, федэрацыя распалася ў сувязі з нарастаючым ўнутранымі канфліктамі паміж членамі Федэрацыі.
- Сталіца Порт-оф-Спейн.
- Кіраўнік федэрацыі - каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам.
Гэтую пасаду ад утварэння да роспуску займаў Патрык Джордж Томас Б'юк-Хэпберн, барон Хэйлес. Генерал-губернатар прызначаў прэм'ер-міністра. Ім быў Грантлі Херберт Адамс (ад Лейбарысцкай партыі).

