Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратэктарат
Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда
англ.: Federation of Rhodesia and Nyasaland
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: «God Save the Queen» («Божа, беражы Каралеву»)
< 
< 
< 
 >
 >
 >
1953 — 1963

Сталіца Солсберы
Мова(ы) англійская
Афіцыйная мова англійская
Грашовая адзінка фунт
Плошча 1 261 674 км²
Насельніцтва
  • 10 411 000 чал. (1960)
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія, федэрацыя
Дынастыя Віндзорская
Кіраўнікі дзяржавы
Каралева
 • 19531963 Лізавета II
Прэм’ер-міністр
 • 19531956 Годфры Марцін Хагінс
 • 19561963 Рой Веленскі
Гісторыя
 • 1 жніўня 1953 Створана
 • 1 студзеня 1963 Ліквідавана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда (англ.: Federation of Rhodesia and Nyasaland), таксама вядомая як Цэнтральна-Афрыканская федэрацыя, скар. ЦАФ (англ.: Central African Federation, скар. CAF) — напалову незалежная дзяржава (брытанскі пратэктарат) на поўдні Афрыкі, якая існавала ў перыяд з 1 жніўня 1953 года па 31 снежня 1963 года. Федэрацыя была ўтворана з самакіраванай (з 1923 года) калоніі Паўднёвая Радэзія (суч. Зімбабвэ) і пратэктаратаў Паўночная Радэзіі (суч. Замбія) і Ньясаленда (суч. Малаві). З’яўлялася ўладаннем брытанскай кароны, не будучы ні калоніяй, ні дамініёнам, хоць як і ў дамініёнаў, улада брытанскай кароны была прадстаўлена генерал-губернатарам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Федэрацыя была створаная 1 жніўня 1953 года як сярэдні шлях паміж новымі незалежнымі сацыялістычнымі афрыканскімі дзяржавамі і краінамі, дзе ўся ўлада належала белым пасяленцам (ПАР, Анголай, Мазамбікам). Яна была задумана як трывалае ўтварэнне, але распалася з-за невырашальных канфліктаў паміж афрыканскімі нацыяналістамі і белай меншасцю.

Марка, выпушчаная Федэрацыяй Радэзіі і Ньясаленда

У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў большасць краін свету разглядала адыход ад каланіялізму як адну з формаў мадэрнізацыі. Вялікабрытанія падвяргалася ціску як з боку ААН, так і з боку Арганізацыі афрыканскага адзінства. Федэрацыя афіцыйна спыніла сваё існаванне 31 снежня 1963 года, калі Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі ў якасці новай дзяржавы Замбія, а Ньясаленд атрымаў незалежнасць як новая дзяржава Малаві. Паўднёвая Радэзія стала незалежнай дзяржавай Радэзія, у цяперашні час — Зімбабвэ.

Унутраныя супярэчнасці[правіць | правіць зыходнік]

Сэр Годфры Марцін Хагінс

Яшчэ да стварэння Федэрацыі было ясна, што Паўднёвая Радэзія будзе дамінуючай тэрыторыяй у эканамічных, выбарчых і ваенных адносінах. Вырашальнымі фактарамі як у стварэнні, так і роспуску Федэрацыі была значная розніца паміж колькасцю афрыканскага і еўрапейскага насельніцтва, і значная колькасць еўрапейцаў у Паўднёвай Радэзіі, у параўнанні з паўночнымі пратэктаратам. Гэта суправаджалася ростам колькасці еўрапейскіх пасяленцаў у Паўднёвай Радэзіі (у пераважнай большасці — брытанскіх мігрантаў), у адрозненне ад паўночных пратэктаратаў. Ад гэтага ў значнай ступені залежалі будучыя падзеі ў Федэрацыі. У 1939 годзе ў Паўднёвай Радэзіі пражывала каля 60 000 еўрапейцаў; незадоўга да стварэння Федэрацыі іх налічвалася прыкладна 135 000; да таго часу, калі Федэрацыя была распушчаная іх колькасць дасягала 223 000. Ньясаленд паказаў найменшы прырост еўрапейскага і найбольшы прырост афрыканскага насельніцтва. Палітычным лідарам еўрапейскага насельніцтва ў Федэрацыі быў Годфры Марцін Хагінс, 1-ы віконт Малверн, прэм’ер-міністр ЦАФ першыя тры гады яе існавання, да гэтага былы на працягу 23-х гадоў прэм’ер-міністрам Паўднёвай Радэзіі.

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Генерал-губернатары[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін паўнамоцтваў Генерал-губернатар[1]
4 верасня 1953 — 24 студзеня 1957 Джон Левялін
24 студзеня 1957 — люты 1957 Роберт Кларксан Трэдголд (в.а.)
люты 1957 — 8 кастрычніка 1957 Уільям Мёрфы (в.а.)
8 кастрычніка 1957 — май 1963 Саймон Рамсей
май 1963 — 31 снежня 1963 Хамфры Гібс

Прэм’ер-міністры[правіць | правіць зыходнік]

Тэрмін паўнамоцтваў Прэм’ер-міністр[1]
7 верасня 1953 — 2 лістапада 1956 Годфры Марцін Хагінс
2 лістапада 1956 — 31 снежня 1963 Рой Веленскі

Зноскі

  1. а б Ben Cahoon, WorldStatesmen.org. Federation of Rhodesia and Nyasaland. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012.