Федэрыка Барочы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Федэрыка Барочы
Фатаграфія
Дата нараджэння 1535[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1612(1612-09-30)[5][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, гравёр, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Мастацкі кірунак Адраджэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Федэрыка Барочы, народжаны Федэрыка Фіёры, названы Фіёры да Урбіна (іт. Federico Barocci; нарадзіўся ў 1526/1535 годзе, Урбіна — 30 верасня 1612, Урбіна) — найбуйнейшы італьянскі жывапісец і гравёр эпохі позняга маньерызму.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Барочы вывучаў мастацкае майстэрства спачатку ў атэлье свайго бацькі-скульптара, выхадца з Мілана Амброджыа да Федэрыка Барочы, унука вядомага міланскага разьбяра Амброджыа да Мілана, затым — у Батыста Франка (1518—1558). Скончыў адукацыю ў свайго дзядзькі, архітэктара Барталамеа Генга, дзе вывучаў геаметрыю і законы перспектывы.

Брат герцага Урбіна Гвідабальда II дэла Роверы, кардынал Джуліа дэла Роверэ, запрасіў мастака ў 1548 годзе ў Рым, дзе апошні вывучаў жывапіс Рафаэля і Карэджыа. Пасля некалькіх гадоў знаходжання ў Рыме Барачы вярнуўся ва Урбіна, дзе піша некалькі выдатных палотнаў (напрыклад, напісаныя ў 1557 годзе для кафедральнага сабора Урбіна «Святую Цэцылію» і «Пакутніцтва св. Себасцьяна», у якіх адгадваецца ўплыў Карэджыа).

У 1560 годзе мастак вяртаецца ў Рым і працуе ў майстэрні братоў Тадэа і Федэрыка Цукара, якія былі ў другой палове XVI стагоддзя галоўнымі прадстаўнікамі мастацтва маньерызму ў Рыме. У 1560 годзе ён піша, разам з Федэрыка Цукара і на заказ папы Пія IV фрэскі ў Бельведэры Ватыканскіх садоў. Гэтыя яго «Чатыры дабрадзейнасці» паказваюць вялізны талент маладога мастака. Падчас выканання гэтай працы Барочы цяжка захворвае, па ўсёй бачнасці з прычыны атручвання, якім быў «абавязаны» зайздроснікам свайго таленту. У сувязі са слабасцю пасля хваробы наступныя некалькі гадоў Барочы мала малюе. У 1563—1564 годзе ён вяртаецца ва Урбіна. Усе спробы караля Іспаніі, вялікага герцага Тасканскага і імператара Рудольфа II зрабіць з Ф.Барочы свайго прыдворнага мастака поспехам не ўвянчаліся — майстар да канца сваіх дзён заставаўся ў родным горадзе Урбіна.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119256908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Federico Barocci
  3. а б Lavini M. A., Petrucci A. Federico, detto il Fiori Barocci // Dizionario Biografico degli Italiani — 1964. — Vol. 6. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119256908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  6. Federico Barocci // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119256908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  8. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=1251 Праверана 31 снежня 2022.