Федэрыка Гаці
![]() | ||||
Агульная інфармацыя | ||||
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1998[1] (27 гадоў)
|
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 190 см | |||
Вага | 84 кг[2] | |||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
![]() |
Федэры́ка Га́ці (італ.: Federico Gatti; нар. 24 чэрвеня 1998) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]У юнацкай кар’еры Гаці выступаў за клубы «К’еры», «Тарына» і «Алесандрыя». У апошняй з памянёных каманд паклаў пачатак прафесійную кар’еру ў лютым 2015 года[3]. Пазней шмат гадоў гуляў на аматарскім узроўні, далучыўшыся ў сярэдзіне 2020 года для клуба «Про Патрыя». У 2021 годзе Гаці перайшоў у каманду Серыі Б «Фразінонэ»[4][5], падпісаўшы чатырохгадовы кантракт на 250 тысяч еўра. Дэбютаваў 15 жніўня ў матчы першага раўнду Кубка Італіі супраць «Венецыі», у якім Гаці не рэалізаваў сваю спробу ў серыі пасляматчавых пенальці. Абаронца быў блізкі да пераходу ў «Тарына», але іграка перахапіў «Ювентус», які выкупіў яго 31 студзеня 2022 года[6] у рамках пагаднення на чатыры з паловай гады. Пасля ўзгаднення кантракту Гаці адразу быў аддадзены ў арэнду «Фразінонэ» на рэшту сезону[7]. Па вяртанні з арэнды дэбютаваў у складзе «Ювентуса» 31 жніўня 2022 года супраць «Спецыі»[8].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]За нацыянальную зборную Італіі дэбютаваў 11 чэрвеня, з'явіўшыся ў пачатковым складзе матча Лігі нацый супраць зборнай Англіі[9]. Быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат Еўропы 2024 года пасля таго як з складу з прычыны траўмы выбыў Джорджа Скальвіні[10].
Дасягенні
[правіць | правіць зыходнік]«Ювентус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2024
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Federico Gatti // Transfermarkt — 2000. Праверана 1 лютага 2022.
- ↑ https://pesstatsdatabase.com/PSD/Player.php?Id=26470&Club=264
- ↑ Stesina, Marco (31.01.2022). «Gatti era in Promozione, ora lo ha preso la Juventus beffando il Torino». Sprint e Sport.
- ↑ Marzio, Gianluca Di (27.05.2021). «Frosinone, ufficiale l’arrivo di Federico Gatti dalla Pro Patria». Gianluca Di Marzio.
- ↑ Visca, Antonio (27.05.2021). «Frosinone Calcio, ufficiale Federico Gatti: ecco le sue caratteristiche». FrosinoneToday.
- ↑ «Juve, sorpasso al Toro per Gatti: affare fatto». Sky Sport.
- ↑ «Federico Gatti è un giocatore della Juventus!». Juventus.
- ↑ «Juve score twice without reply against Spezia». Juventus
- ↑ «Formazioni ufficiali Inghilterra Italia: la decisione di Mancini su Gatti e Locatelli». Juventus News 24.
- ↑ «Official: Italy call up Gatti to replace injured Scalvini». Football Italia.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)