Фельдмаршал (Швецыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фельдмаршал, Швецыя)
Кароль Швецыі Карл X Густаў з фельдмаршальскім жазлом у руцэ. Той факт, што кароль намаляваны тут у даспехах і з фельдмаршальскім жазлом, а не ў каралеўскай мантыі, гаворыць пра значнасць ваенных заслуг манарха

Фельдмаршал (шведск.: fältmarskalk) — вышэйшае вайсковае званне у Швецыі. З 1561 і да 1824 яно было прысвоена 77 военачальнікам. Юрыдычна захоўвалася ў сістэме вайсковых званняў шведскай арміі да рэформы 1972 года.

Званне фельдмаршала прыйшло ў Швецыю з Германіі ў другой палове XVI стагоддзя. Першапачаткова яно не было вышэйшым ваенным чынам і давалася толькі падчас якіх-небудзь ваенных прадпрыемстваў. У кіраванне Густава II Адольфа становішча фельдмаршала змянілася. Так фельдмаршал Крыстэр Сомэ ў 1611 г. быў галоўнакамандуючым у Смоландзе, Эспер Матсан Крус быў другім чалавекам пасля герцага Юхана падчас адсутнасці караля ў краіне, а Эверт Горан і Карл Карлсан Юленхельм з'яўляліся найбліжэйшымі людзьмі Якаба Дэлагардзі падчас Смуты ў Расіі. У 1621 г. падчас паходу на Рыгу ў фельдмаршалы быў узведзены Герман Урангель і працягваў захоўваць гэта званне і пасля яго завяршэння.

Падчас Трыццацігадовай вайны сістэма вайсковых званняў у Швецыі набыла больш выразную структуру, і званне фельдмаршала сталі насіць камандуючыя армій, якія самастойна вялі ваенныя аперацыі. Фельдмаршалы ўсё яшчэ падпарадкоўваліся рыксмарску, а таксама генералісімусу і нават «уласнаму генерал-лейтэнанту» караля, калі меўся такі чын; але тым не менш яны ўжо прылічаліся да вышэйшых ваенных чыноў.

Пасля Ю. А. Сандэльса, узведзенага ў фельдмаршалы ў 1824 г., больш гэта званне ніхто не атрымліваў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nordisk familjebok — B. 9 — Stockholm, 1908.