Фелікс Луі Жак Дзюбан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фелікс Дзюбан)
Фелікс Луі Жак Дзюбан
фр.: Félix Duban
Род дзейнасці архітэктар, рэстаўратар
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1797(1797-10-14)[1] ці 14 кастрычніка 1798(1798-10-14)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 1870(1870-10-08)[3][4][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фелікс Луі Жак Дзюбан (фр.: Félix-Louis-Jacques Duban, 14 кастрычніка 1797, Парыж — 7 кастрычніка 1870, Бардо) — французскі малявальшчык-арнаменталіст, акварэліст і архітэктар-рэстаўратар гістарычных будынкаў. Адзін з галоўных стваральнікаў стылю неарэнесанс у французскай архітэктуры XIX стагоддзі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў парыжскую Школу прыгожых мастацтваў. Вучань Франсуа Дэбрэ, які затым ажаніўся з яго сястрой. Лаўрэат Рымскай прэміі 1823 года. У 1828—1830 гадах Ф. Дзюбан працаваў у Італіі, вывучаў руіны старажытных Пампей, затым з’ехаў у Грэцыю.

З 1832 года быў штатным архітэктарам Школы прыгожых мастацтваў у Парыжы (з 1968: фр.: École nationale supérieure des Beaux-Arts). Разам з Віёле-ле-Дзюкам Дзюбан удзельнічаў у рэстаўрацыі Каралеўскай капэлы (Сент-Шапель), працаваў над рэстаўрацыяй замкаў у Блуа, Шантыі, Дамп’еры, Фантэнбло. Аднаўляў Галерэю Апалона ў Луўры.

Дзюбан быў Камандорам Ганаровага легіёна (фр.: Commandeur de la Legion d’honneur), у 1864—1870 гадах абіраўся муніцыпальным дарадцам 7-й акругі Парыжа (фр.: Conseiller municipal 7ème arrondissement), выконваў абавязкі Генеральнага інспектара грамадзянскіх будынкаў. Сярод яго вучняў больш за іншых вядомы Шарль Агюст Кетэль.

Зноскі