Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Фелікс Дзяржынскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
Партрэт
Род дзейнасці:

палітык

Дата нараджэння:

11 верасня 1877(1877-09-11)[1]

Месца нараджэння:

Івянец, Беларусь

Дата смерці:

20 ліпеня 1926(1926-07-20)[2][3] (48 гадоў)

Месца смерці:

Масква, Маскоўская губерня[d], РСФСР, СССР[2][4]

Бацька:

Edmund Dzierżyński[d]

Жонка:

Sofia Dzerzhinskaya[d]

Дзеці:

Q18091067?

Commons-logo.svg Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі на Вікісховішчы

Фе́лікс Эдму́ндавіч Дзяржынскі (руск.: Феликс Эдмундович Дзержинский, польск.: Feliks Dzierżyński; 30 жніўня (11 верасня) 1877 — 20 ліпеня 1926, Масква; Партыйныя мянушкі: Яцан, Якуб, Пераплётчык, Франак, Астраном, Юзаф, Даманскі) — рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны дзеяч. З шляхецкага роду Дзяржынскіх.

Член ЦК партыі (1917—1926). Член Аргбюро ЦК РКП(б) (1919—1920, 1921—1924), кандыдат у члены Аргбюро ЦК РКП(б) (1921, 1924—1926). Кандыдат у члены Палітбюро ЦК ВКП(б) (1924—1926). Галоўны рэдактар часопіса «Чырвоны тэрор».

Маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і шляхціча, настаўніка гімназіі ў маёнтку Дзяржынава Ашмянскага павета. Яшчэ хлопцам, гуляючы з стрэльбаю, Дзяржынскі выпадкова стрэліў сваю сястру Ванду, бацькі схавалі гэты факт, каб не ўскладніць сыну далейшае жыццё. У маладосці Дзяржынскі схіляўся да каталіцкага фанатызму, пэўны час хацеў стаць ксяндзом, але з 16 гадоў перакінуўся ў атэізм.

Фелікс Дзяржынскі навучаўся ў 1-й Віленскай гімназіі разам з Юзафам Пілсудскім, дзе ўступіў у сацыял-дэмакратычную арганізацыю, і на Гедзімінавай гары ў Вільні прысягнуў на змаганне супраць манархіі. Ён сышоў з апошняга класа гімназіі ў красавіку 1896, каб прысвяціць сябе партыйнай працы. Увосень 1895 году Дзяржынскі ўступіў у Літоўскую Сацыял-Дэмакратычную Арганізацыю, вёў прапаганду сярод рамесных і фабрычных навучэнцаў. З сакавіка 1897 ён быў на падпольнай працы ў Коўна, дзе выдаў першы нумар газеты «Ковенский рабочий» і кіраваў страйкамі. У ліпені арыштаваны і ў 1898 г. высланы на 3 гады ў Вяцкую губернію (г. Нолінск, вёска Кайгародскае), адкуль збег у жніўні 1899 г.

У Варшаве[правіць | правіць зыходнік]

У 1900 г. Дзяржынскі ўдзельнічаў у працы першага З'езду Сацыял-Дэмакратаў Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). У лютым 1900 г. арыштаваны, і ў студзені 1902 г. сасланы на 5 год ва Усходнюю Сібір (Вілюйск), але ў чэрвені, на шляху да месца ссылкі, збег і ў жніўні эміграваў; на канферэнцыі СДКПіЛ у Берліне абраны сакратаром замежнага камітэту партыі. Дзяржынскі арганізаваў выданне газеты «Czerwony Sztandar» і транспарціроўку нелегальнай літаратуры з Кракаву ў Каралеўства Польскае. У ліпені 1903 Дзяржынскі быў дэлегатам 40-га З'езду СДКПіЛ, дзе быў абраны сябрам цэнтральнага праўлення. У 1904 г. памерла жонка Дзяржынскага Ю. Гольдман. З канца 1904 ён жыў у Варшаве; узначальваў дэманстрацыю на 1 мая ў 1905, працаваў у ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі. У ліпені 1905 г. зноў арыштаваны, у кастрычніку вызвалены па амністыі.

З 1906 года Дзяржынскі быў прадстаўніком СДПКПіЛ ў Цэнтральным Камітэце РСДРП, быў дэлегатам 4-га З'езда РСДРП.

З ліпеня па верасень 1906 г. знаходзіўся ў Пецярбургу, потым зноў у Варшаве, дзе ў снежні быў арыштаваны, у чэрвені 1907 года вызвалены пад заклад. У красавіку 1908 года Дзяржынскі зноў арыштаваны, у 1909 годзе двойчы прыгавораны Варшаўскім судом да пазбаўлення ўсіх правоў, маёмасці і пажыццёвай ссылцы ў Сібір (вёска Бельскае, потым Сухава і Тасеева, Енісейская губерня), у лістападзе Дзяржынскі збег і эміграваў.

У сакавіку 1910 года Дзяржынскі ў якасці сакратара і скарбніка галоўнае ўправы партыі вярнуўся ў Кракаў, дзе ў жніўні ажаніўся з С. С. Мушкат. Адзін з самых радыкальных ленінцаў, ён актыўна выступаў супраць надання дзейнасці камуністаў легальнага і мірнага характару.

Пасля нелегальнага вяртання ў студзені 1912 ў Варшаву Дзяржынскі быў у верасні зноў арыштаваны і ў красавіку 1914 г. прыгавораны да трох гадоў катаргі. Па новай судовай справе ў 1916 года прыгавораны яшчэ да 6 гадоў, знаходзіўся ў Бутырскай турме, адкуль 1 сакавіка 1917 быў вызвалены салдатамі-паўстанцамі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

З сакавіка 1917 года Дзяржынскі быў членам бюро Маскоўскай групы СДКПіЛ і Маскоўскага камітэту РСДРП, сябра выканаўчага камітэта Маскоўскага Савета Рабочых Дэпутатаў. На Сёмай Усерасійскай Канферэнцыі РСДРП Дзяржынскі выступіў супраць права нацый на самастойнасць ад савецкай Расіі. У тым жа годзе ён быў абраны ў ЦК РСДРП.

16 кастрычніка 1917 года Дзяржынскі быў абраны ў Ваенна-Рэвалюцыйны Цэнтр, у складзе якога ён зрабіўся адным з асноўных кіраўнікоў Кастрычніцкай Рэвалюцыі, арганізаваў захоп пецярбургскіх пошты і тэлеграфу.

7 снежня 1917 года Дзяржынскі прызначаны галавой Ваеннай Надзвычайнай Камісіі (ВЧК), папярэдніка НКВД і КДБ.

З студзеня 1919 года Дзяржынскі быў сябрам камісіі ЦК РСДРП і Савету па абароне (разам з Сталіным), з сакавіка — народны камісар унутраных спраў. У маі-ліпені 1920 г. Дзяржынскі кіраваў падаўленнем антыкамуністычных паўстанняў ва Украіне, кіраваў тылам Паўднёва-Заходняга фронту Чырвонай Арміі. Калі ў той самы год бальшавікі спрабавалі захапіць Польшчу, Дзяржынскі ўвайшоў у склад Польскага Бюро ЦК РКП(б) і Часовага Рэвалюцыйнага Ваеннага Савету Польшчы.

З 1921 года Дзяржынскі займаў розныя пасады ў расійскім і савецкім урадах, у 1922-26 гг. быў старшынёй ДПУ пры НКУС РСФСР і АДПУ СССР. Удзельнічаў у барацьбе з апазіцыяй ўнутры камуністычнай партыі.

Памёр 20 ліпеня 1926 года ў Маскве.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Імем Дзяржынскага названы шэраг геаграфічных аб'ектаў (населеныя пункты, праспекты, вуліцы), навучальныя ўстановы i iншыя арганізацыі. У Мінску імем Дзяржынскага названы праспект.

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі