Фелікс Канечны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фелікс Канечны
Feliks Koneczny.JPG
Дата нараджэння 1 лістапада 1862(1862-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1949(1949-02-10) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, філосаф
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень габілітаваны доктар[d] (1920)
Альма-матар
Член у
Commons-logo.svg Фелікс Канечны на Вікісховішчы

Фелікс Караль Канечны (польск.: Feliks Karol Koneczny; нар. 1 лістапада 1862, Кракаў — 10 лютага 1949) — польскі гісторык, публіцыст. Доктар габілітаваны (1920).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў 1883—1888 гадах у Кракаўскім універсітэце. З 1891 года ад’юнкт у АН у Кракаве, з 1897 года супрацоўнік Ягелонскай бібліятэкі. З 1919 года ў Віленскім універсітэце, намеснік прафесара, прафесар надзвычайны (1920), прафесар звычайны (1922), узначальваў кафедру гісторыі Усходняй Еўропы. У 1929 годзе выступіў з крытыкай урада, за што адпраўлены ў адстаўку. У 1945 годзе выкладаў у Кракаўскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку навуковай дзейнасці вывучаў гісторыю Тэўтонскага ордэна, адносіны паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім, гісторыю Сілезіі. Аўтар навукова-папулярных прац па гісторыі, падручнікаў. Быў прыхільнікам супрацоўніцтва славянскіх народаў і польска-расійскай згоды, у 1905—1914 гадах рэдагаваў у Кракаве часопіс панславісцкага кірунку «Świat słowiański» («Славянскі свет»). Пазней набыў вядомасць рэлігійна-містычнымі працамі, у якіх развіваў месіянскія погляды на ролю Польшчы ў гісторыі і ўклад палякаў у сусветную культуру, што асабліва выявілася ў працы «Польскія Логас і Этас» («Polskіe Logos і Ethos», т. 1—2, 1921). Рабіў спробы пабудаваць тыпалогію і іерархію цывілізацый (з падкрэсленнем першынства «лацінскай цывілізацыі»).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Jagіełło і Wіtołd. Cz. 1. Podczas unіі krewskіej (1382—1392). Lwów, 1893;
  • Dzіeje Śląska. Bytom, 1897;
  • Dzіeje Polskі za Jagіellonów. Kraków, 1903;
  • Tadeusz Koścіuszko. Poznań, 1917 (3 wyd. Warszawa, 1996);
  • Dzіeje admіnіstracjі w Polsce w zarysіe. Wіlno, 1924 (2 wyd. Warszawa, 1999);
  • Polska mіędzy Wschodem і Zachodem. Lubіn, 1928;
  • Lіtwa a Moskwa w latch 1449—1492. Wіlno, 1929;
  • O ład w hіstorіі. Warszawa, 1983 (4 wyd. Wrocław, 2004; змешчана бібліяграфія прац К);
  • Prawa dzіejowe. Cz. 1—3. Warszawa, 1985—88;
  • Państwo і prawo. Kraków, 1997;
  • O sprawach ekonomіcznych. Kraków, 2000.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Skoczyńskі J. Koneczny: Teorіa cywіlіzacjі. Warszawa, 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]