Фелікс Ражанскі
Фелікс Ражанскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1838 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1903 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мемуарыст, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Фелікс Ражанскі (польск.: Feliks Różański; 1838, Бераставіца, Гродзенскі павет — пасля 1903) — беларускі паэт, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Ражанскіх герба «Порай». Нарадзіўся ў 1838 г. у Бераставіцы Гродзенскага павета. Пачатковую адукацыю атрымаў у мясцовай прыхадской школе (настаўнік Мацвей Гірэнь), потым вучыўся ў Беластоцкай гімназіі[1].
Служыў як афіцэр Ваўкавыскага і Бельскага аддзелаў межавых спраў. Быў каморнікам, займаўся вызначэннем межаў і вымярэннем зямельных участкаў Ваўкавыскага і Бельскага паветаў, рабіў здымкі мясцовасці. У пачатку 1860-х гг. кіраваў хатняй маёмасцю графа Касакоўскага (1795—1872)[1].
Першыя сустрэчы Ражанскага з К. Каліноўскім маглі адбыцца ў 1861 г. у Беластоку, дзе праходзіў службу Ф. Ражанскі. У 1861 г. увайшоў у Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю К. Каліноўскага. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні газеты «Мужыцкая праўда», вёў агітацыю сярод сялян[1].
У 1863 г. у паўстанцкіх атрадах В. Урублеўскага, які кіраваў Сакольскім, Беластоцкім, Бельскім паветамі. Ю. Бялыня Халадзецкі паведамляе пра 11 стычак 1863 г., у якіх удзельнічаў Фелікс Ражанскі, у тым ліку і пад Міхалінам (14 мая, Гродзенскі павет, зараз Бераставіцкі р-н)[1].
Пасля паўстання эміграваў у Кракаў, дзе ажаніўся. Выязджаў у Парыж і выдаў там кнігу на польскай мове «Аб свавольніцтвах сялянскага люду ў Польшчы» (1863 г.). У кнізе ўказваў на слабыя бакі студзеньскага маніфеста, абвешчанага ў Варшаве, успамінаў рэвалюцыйныя падзеі 1863 г[1].
У 1890-х гг. арандаваў маёнткі ў Галіцыі (Заходняя Украіна), дзе і пражываў да апошніх дзён[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы…», «Ах ты, мая чарнабрыва…» (апубл. ў 1865 г. былым паўстанцам І. Арамовічам) і інш., успамінаў «3 Гродзенскага ваяводства» (1903), якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х г. на Гродзеншчьше, утрымліваюць важныя факты з біяграфіі К. Каліноўскага.
Паэтычную спадчыну Ф. Ражанскага апублікаваў Ігнацій Арамовіч, настаўнік Беластоцкай гімназіі і ўдзельнік паўстання, у кнізе «Летуценні: дзённік аб партызанскім руху ў Гродзенскім ваяводстве ў 1863—1864 гг.»[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Фелікса Ражанскага названая вуліца ў Вялікай Бераставіцы.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Aramowicz, I. Marzenia: pamiętnik o ruchu partyzanckim w województwie grodzieńskiem, w 1863 i 1864 r. / przez Ignacego Aramowicza. — [S. l.]: [S. n.], 1865. — [4], 84 s. — S. 21—23.
- Z województwa Grodzieńskiego // W czterdziestą rocznicę powstania styczniowego, 1863—1903. — Lwów: Komitet Wydawniczy, 1903. — [8], 558 s.
- Гродзенская арганізацыя // Каліноўскі, К. За нашую вольнасць: Творы, дакументы / Кастусь Каліноўскі; Уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялева; Навук. рэд. Я. Янушкевіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999. — 459, [1] с., 2 л. іл. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 2, Гісторыка-літаратурныя помнікі). — ISBN 985-6318-41-6.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кісялёў, Г. Ражанскі Фелікс / Генадзь Кісялёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 83. — ISBN 985-11-0214-8.
- Кісялёў Г. В. Ражанскі Фелікс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 249. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Смирнов, А. Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии / А. Ф. Смирнов; АН СССР, Институт истории. — М.: Изд-во АН СССР, 1963. — 392 с.
- Янушкевіч, І. Невядомая песня // Літаратура і мастацтва. — 1977. — № . — 29 ліпеня.