Фелікс Санчэс Бас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Фелікс Санчэс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фелікс Санчэс Бас
Нарадзіўся 13 снежня 1975(1975-12-13) (48 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Інфармацыя пра каманду
Каманда Эквадор Эквадор
Нумар галоўны трэнер
Трэнерская кар’ера
1996—2006 Іспанія Барселона (юн.)
2006—2013 Катар Акадэмія Эспайр
2013—2017 Катар Катар (да 19)
2017—2020 Катар Катар (да 23)
2017—2022 Катар Катар
2023— Эквадор Эквадор
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фелікс Санчэс Бас (ісп.: Félix Sánchez Bas; нар. 13 снежня 1975, Барселона, Іспанія) — іспанскі футбольны трэнер. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Эквадора.

Пачаў сваю трэнерскую кар’еру ў 20 гадоў у акадэміі «Барселоны». Дзесяць гадоў Санчэс працаваў з юнацкімі камандамі каталонцаў, пасля чаго ён пераехаў развіваць футбол у Катар. Там ён працаваў у Акадэміі Эспайр. З 2013 па 2017 гады іспанец узначальваў юнацкія зборныя Катара. У 2014 годзе Санчэс прывёў мясцовых футбалістаў да перамогі ў чэмпіянаце Азіі па футболе сярод гульцоў да 19 гадоў.

У 2017 годзе Фелікс Санчэс Бас узначаліў маладзёжную каманду краіны, аднак у ліпені ён змяніў уругвайца Хорхэ Фасаты на пасадзе галоўнага трэнера зборнай Катара. Вывесці катарцаў на чэмпіянат свету ў Расіі іспанскаму спецыялісту не атрымалася, аднак ужо у 2019 годзе яму ўдалося атрымаць перамогу на Кубку Азіі. Гэты трафей стаў першым у гісторыі зборнай Катара. У 2022 годзе ўзначальваў зборную Катара на хатнім чэмпіянаце свету, пасля чаго пакінуў каманду па заканчэнні кантракта.

У сакавіку 2023 года стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Эквадора.