Фелікс Юр’евіч Ільініч
Фелікс Юр’евіч Ільініч | |
---|---|
Род | Ільінічы |
Бацька | Юрый Іванавіч Ільініч |
Маці | Ядвіга Забярэзінская[d] |
Жонка | Соф’я з Радзівілаў[d][1] |
Дзеці | Юрый Феліксавіч Ільініч |
Фелікс (Шчасны) Юр'евіч Ільініч ( — каля 1542) — вялікалітоўскі магнат, сын Юрыя Іванавіча Ільініча, будаўніка Мірскага замка.
Быў жанаты з Соф'яй Радзівіл, дачкой Івана Барадатага, з якой меў адзінага сына Юрыя, апошняга прадстаўніка роду Ільінічаў.
Пасля смерці бацькі ў 1527 годзе згодна тэстаменту нябожчыка яго маёмасць была падзелена паміж чатырма сынамі: Янам, Мікалаем, Станіславам і Шчаснам (Феліксам), а таксама дачкой Ядвігай. Маёнткаў Юрыя Ільініча налічвалася 40, а таксама каля двухсот двароў. Тэстамент Юрыя Ільніча — першая пісьмовая згадка пра існаванне Мірскага замка.
У тым жа 1527 годзе памірае Мікалай, а 27 мая таго ж года ў Кракаве вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт I Стары падпісвае грамату аб перадачы Мірскага замка трэцяму сыну Юрыя Ільініча — Станіславу. Станіслаў памер маладым і бяздзетным у 1531 годэе, быў атручаны на банкеце жонкаю свайго служкі Навіцкага. Суд прысудзіў вінаватую на спаленне, а выканаў прысуд брат нябожчыка Шчасны. Сястра Ядвіга, што была замужам за Янам Абрамовічам таксама неўзабаве памерла.
Браты Ян і Шчасны, якія засталіся адзінымі спадчыннікамі, сталі зноў спрачаюцца за маёнткі, і зноў у спрэчку ўмяшаўся кароль. Мірскі замак дастаўся Шчаснаму, а іншыя мірскія ўладанні былі аддадэены Яну. Апошні яшчэ пры жыцці бацькі быў пазбаўлены права на спадчыну, таму што «меў ад яго непрыемнасці». Тым не менш Ян здолеў заручыцца падтрымкай караля, атрымаць новыя ўладанні і нават стаў намеснікам мсціслаўскім. Ян памёр бяздзетным у 1536 годзе, адпісаўшы трэць удаданняў жонцы, астатняя маёмасць перайшла да брата Шчаснага.
Аднак і Феліксу (Шчаснаму) было наканавана кароткае жыцце. Каля 1542 года памірае спачатку ён, а неўзабаве і яго жонка Соф'я. Іх адзіны васьмігадовы сын Юрый застаўся сіратою і ўладальнікам велізарнай маёмасці, апошнім уладальнікам Мірскага замка з роду Ільінічаў.
Зноскі
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калнін В. В. Мірскі замак = The Mir Castle/В. В. Калнін;пер. На англ. мову А. І. Казека. Мастак К. У. Хацяноўскі. — 2-ое выданне. Мн.:Беларусь, 2005. — 159 с.:іл. ISBN 985-01-0589-5
- Бутэвіч А. І. Таямніцы Мірскага замка: Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам. Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 2011. — 128с. ISBN 978-985-6994-61-9