Фелікс Янавіч Яленскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелікс Янавіч Яленскі
Корчак
Корчак
харунжы Мазырскага павета[d]
1797 — 1802
старшыня 2-га дэпартамента Мінскага галоўнага суда[d]
1802 — 1805
маршалак шляхты Мазырскага павета
1805 — 1808

Нараджэнне 1773[1]
Смерць не пазней за 1835
Род Яленскія
Бацька Ян Яленскі[2]
Маці Юстына з Абуховічаў[d][2]
Жонка Каміла з Рдултоўскіх[d][1]
Дзеці Напалеон Яленскі[1] і Мальвіна з Яленскіх[d][3]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені

Фелікс Янавіч Яленскі (нар. 1775) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Яленскіх герба «Корчак». Нарадзіўся ў сям’і Яна Рафалавіча Яленскага (1756—1810), новагародскага кашталяніца і мазырскага павятовага маршалка (1795—1802), і Юсціны Абуховіч.

Служыў мазырскім павятовым харунжым (1797—1802), старшынёй II дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1802—1805) і мазырскім павятовым маршалкам (1805—1808).

У 18011802 упамінаецца, што за Феліксам Янавічам Яленскім у Мазырскім павеце лічыўся спадчынны маёнтак Касейск (Касейкі) з трыма вёскамі (262 рэвізскія душы), які ў 1838 быў ва ўладанні яго маці Камілы з Рдултоўскіх Яленскай, налічваў ужо 162 мужчынскія душы і 171 жаночую і быў аддадзены ў арэнднае трыманне. Ад бацькі Феліксу перайшоў родавы маёнтак Лучыцы (фальварак Лучыцы, вёскі Лучыцы, Слабада, Хойна і Рудня) у Мазырскім павеце, дзе ў 1839 налічвалася 238 мужчынскіх душ і 297 жаночых. У 1814 за Феліксам Яленскім у яго маёнтку Дудзічы ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні налічвалася 329 рэвізскіх душ, а ў Мазырскім павеце ў яго маёнтках налічвалася 609 душ. Паводле рэвізіі 1816 Фелікс Яленскі валодаў маёнткам Дудзічы ў Рэчыцкім павеце, дзе ўжо мелася 285 душ (97 двароў), а ў 1817 — 329 душ.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Камілай Янаўнай-Хрызастомаўнай Рдултоўскай, дачкой новагародскага падваяводы і новагародскага харунжага (1768—1791) Яна-Хрызастома Антонавіча-Ежавіча Рдултоўскага (1735—1791) са Снова і яго трэцяй жонкі графіні Францішкі Станіславаўны-Фердынандаўны Ржавускай (дачкі графа Станіслава-Фердынанда Ржавускага і князёўны Кацярыны Радзівіл).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]