Феліцыян Шчасны Каварскі
Феліцыян Шчасны Каварскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1890[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1948[1][2] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды | |
![]() |
Феліцыян Шчасны Каварскі (польск.: Felicjan Szczęsny Kowarski; 1890, Старасельцы(польск.) бел. пад Беластокам — 1948, Канстанцін-Язёрна) — польскі мастак, скульптар і педагог. Член польскіх мастацкіх аб’яднанняў «Рытм(польск.) бел.», «Прызмат(польск.) бел.» і «Аднарог(польск.) бел.».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1890 годзе ў Старасельцах(польск.) бел. пад Беластокам. У 1902—1908 гадах навучаўся ў мастацкай школе ў Адэсе, у 1910—1918 гадах у Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу.
У 1920 годзе вярнуўся ў Польшчу. Жыў спачатку ў Торуні, але ўжо з 1923 года стаў прафесарам манументальнага жывапісу Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1928 годзе ўдзельнічаў у стварэнні паліхромнага роспісу сцен фасадаў — будынкаў рынку Старога горада ў Варшаве. Атрымаўшы замову на роспіс некалькіх плафонаў у замку на Вавелі, верагодна, распачаў вандроўку ў Нясвіж і Мір для вывучэння старадаўніх замкаў і іх манументальнага ўбрання.
У 1930 годзе перабраўся ў Варшаву і стаў прафесарам Варшаўскай акадэміі мастацтваў. Крытыкі бачылі ў яго творчасці ўплыў пецярбургскага аб’яднання «Свет мастацтва». Пасля вайны творца працягваў выкладаць у Акадэміі. Памёр у 1948 годзе ў Канстанціне пад Варшавай. Яго работы захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
Зноскі
- ↑ а б Bentkowska A. Felicjan Kowarski // Kowarski, Felicjan // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T047807
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 1948 годзе
- Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выкладчыкі Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Польшчы
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары Польшчы
- Педагогі Польшчы