Фе́нек (Vulpes zerda) — мініяцюрная лісіца своеасаблівай знешнасці, якая жыве ў пустынях Паўночнай Афрыкі. Часам яе адносяць да асобнага роду Fennecus. Сваё імя гэты звярок атрымаў ад арабскага fanak, што азначае «ліса». Навуковая відавая назва zerda паходзіць ад грэчаскага xeros, «сухі».
Самая шматлікая папуляцыя фенекаў жыве ў цэнтральнай Сахары, хоць яны сустракаюцца ад Паўночнага Марока да Сінайскага і Аравійскага паўвостраваў, а на поўдні — да Нігера, Чада і Судана.
Звератопія (рус. Зверополис). Фенек - ліса-фенек, саўдзельнік аднаго з галоўных герояў (ліса Ніка Уайдла) ў бізнесе і махінацыях (дзякуючы амплуа дзіцяці). Мае грубы голас і бандыцкія схільнасці, нягледзячы на знешнюю прыгажосць. Водзіць фургон.