Перайсці да зместу

Фэнрыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фенрыр)
Фэнрыр
шведск.: Fenrir
Міфалогія германа-скандынаўская міфалогія
Пол мужчынскі пол[2][1]
Бацька Локі[2][1]
Маці Ангрбода[2][1]
Браты і сёстры Ёрмунганд[1], Хэль[1], Нарві, Валі і Слейпнір
Дзеці Sköll[d] і Hati Hróðvitnisson[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фэнрыр адгрызае руку Цюру

Фэнрыр (стар.-сканд.: Fenrir, Fenrisúlfr, Hróðvitnir) — у германа-скандынаўскай міфалогіі велізарны воўк, дзіця Локі і волаткі Ангрбоды[3].

Вораг багоў Фэнрыр (Жудасны воўк) быў другім з дзяцей Локі. Першапачаткова багі палічылі яго недастаткова небяспечным і дазволілі жыць у Асгардзе. Воўк вырас сярод асаў і стаў настолькі вялікі і жудасны, што карміць яго адважваўся толькі Цюр, бог вайсковай адвагі. Каб засцерагчы сябе, асы вырашылі скаваць Фэнрыра ланцугом, але магутны воўк лёгка рваў самыя моцныя ланцугі (Ледзінг і Дромі). Нарэшце асам хітрасцю ўсё ж удалося скаваць Фэнрыра чароўным ланцугом Глейпнір, якую двэргі зрабілі з шуму каціных крокаў, жаночай барады, каранёў гор, мядзведжых жыл (у старажытнасці сухажыллям прыпісвалі ўласцівасці нерваў), рыбінага дыхання і птушынай сліны. Усяго гэтага больш няма ў свеце. Глейпнір была тонкая і мяккая, як шоўк. Але, каб воўк дазволіў надзець на сябе гэты ланцуг, Цюру прыйшлося ўкласці руку яму ў пашчу ў знак адсутнасці злых намераў. Калі Фэнрыр не змог вызваліцца, ён адкусіў руку Цюра. Асы прыкавалі Фэнрыра да скалы глыбока пад зямлёй і ўваткнулі меч паміж яго сківіцамі.

«Тады асы засунулі яму ў пашчу меч: тронкі ўперліся ў ніжнюю сківіцу, а вастрыё — у паднябенне. Гэта не дае Воўку сашчапіць пашчу. Ён вусцішна вые, і цячэ з ягонай пашчы сліна ракою, што завецца Ван. І будзе ляжаць там Воўк да Рагнароку».

У дзень Рагнарока, згодна з прадраканнем Вёльвы, Фэнрыр разарве свае кайданы (паводле «Старэйшай Эды»). У фінале бітвы Фэнрыр заб’е Одзіна, а за свайго бацьку адпомсціць Відар — старажытнаскандынаўскі бог помсты і бязмоўя, сын Одзіна і волаткі Грыд.

Нягледзячы на гэта прароцтва, асы не забілі Фэнрыра, таму што «так шанавалі багі сваё свяцілішча і свой прытулак, што не хацелі апаганьваць іх крывёю ваўка».

  1. а б в г д Cassell's Dictionary of Norse Myth & Legend — 2002. — С. 108. — 494 с. — ISBN 0-304-36385-5
  2. а б в Encyclopedia of Ancient Deities — 1 — Jefferson: McFarland & Company, 2000. — P. 178. — 597 p. — ISBN 0-7864-0317-9
  3. Большой энциклопедический словарь / Под ред. А. М. Прохорова. — СПб.: Норинт, 1998. — 1456 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-160-2, ISBN 5-7711-0004-8.
  • Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
  • Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022.
  • Эда Сноры Стурлусана / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021.
  • Эда. Забытыя песні / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2023.