Фенхель звычайны
Фенхель звычайны | |||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Foeniculum vulgare Mill. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Фенхель звычайны[1] (Foenículum vulgáre) — адна-, двух- або шматгадовая расліна, від роду Фенхель (Foeniculum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae)[2].
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
[правіць | правіць зыходнік]У дзікім выглядзе расце ў Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Егіпет, Лівія, Марока, Туніс), Заходняй (Італія, Францыя, Англія, Іспанія, Партугалія) і Паўднёва-Усходняй Еўропе (Албанія, Югаславія, Балгарыя, Грэцыя), Цэнтральнай і Заходняй Азіі, Новай Зеландыі, Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы[3].
У Расіі сустракаецца ў стэпавых раёнах Каўказа.
Расце на сухіх камяністых схілах, па канавах, травяністых месцах, а таксама каля дарог і жылля, на пустазельных месцах[2].
Культывуецца ў многіх краінах. У Расіі асноўны раён культуры — сярэдняя паласа еўрапейскай часткі, Краснадарскі край.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Фенхель звычайны.
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 |
Корань верацянопадобны, мясісты, маршчыністы, таўшчынёй 1 см, наверсе галінасты, шматгаловы.
Уся расліна з блакітным налётам.
Сцябло вышынёй да 90—200 см, прамы, акруглы, тонкарабрысты, моцна галінасты[2].
Лісце чарговае, тройчы-, чацвёра-перыстарассечаныя, яйкападобна-трохкутныя, долі апошняга парадку лінейна-ніткападобныя або лінейна-шылападобныя. Ніжнія на хвосціках, верхнія сядзячымі на пашыранай похве. Похвы даўжынёй 3—6 см, вузка-даўгаватыя, да верхавіны некалькі пашыраныя[2].
Кветкі пяцічленныя. Падвойныя парасоны з 3—20 прамянямі, у папярочніку 3—15 см. Пялёсткі шырока яйкападобныя, жоўтыя, даўжынёй і шырынёй каля 1 мм.
Плод — яйкападобна-даўгаваты, даўжынёй 5—10 мм, шырынёй 2—3 мм, голы, зелянява-буры віслаплоднік, які распадаецца на два паўплодзікі (мерыкарпіі), салодкі на смак, нагадвае аніс[2].
Цвіце ў ліпені — жніўні, плоданасіць у верасні[2].
Хімічны склад
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
![]() |
![]() |
Зверху ўніз:
Суквецці. «Цыбуліны». Зеляніна. |
У расліне высокае ўтрыманне эфірных алеяў. У пладах іх утрымліваецца да 6,5 %, а ў лісці — да 0,5 %. У фенхелевага эфірнага алею характэрны водар і рэзка-саладкавы смак. У склад яго ўваходзяць: анетол , фенхон , мецілхавікол , α-пінен , α-феландрэн , цінеол , ліманен , тэрпінален , цытраль, барнілацэтат, камфара і іншыя рэчывы. Плады ўтрымліваюць таксама да 12-18 % тлустых алеяў, якія складаюцца з петразелінавай (60 %), алеінавая (22), лінолевая (14) і пальмітонавай (4 %) кіслот.
Трава расліны, акрамя таго, змяшчае вялікую колькасць флаваноідаў, гліказідаў, аскарбінавай кіслаты, караціну, вітамінаў групы В і розных мінеральных рэчываў.
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Эфірны алей прымяняецца як духмянае масла ў парфумерыі. Пасля адгонкі эфірнага алею з пладоў фенхеля атрымліваюць тлусты алей, які ўжываецца ў тэхніцы.
Адходы пасля здабывання тлустага алею ідуць на корм свойскай жывёле.
Ужыванне ў кулінарыі
[правіць | правіць зыходнік]Плады і эфірны алей фенхеля выкарыстоўваюць у кулінарыі ў якасці рэзкай прыправы да ежы[2]. Зеляніна фенхеля мае вельмі прыемны, злёгку саладкавы асвяжальны смак. Яго ўжываюць у сырым выглядзе як дэсерт, дадаюць у салату, тушаць з маслам і прыправай з мукі і булёна. Фенхель ужываюць у народаў Міжземнаморскіх краін як гародніну. На Каўказе лісце ўжываюць таксама як спецыі пры вырабе нацыянальных страў. Сакавітыя лісце і маладыя парасоны кансервуюць. Сцёблы і маладыя парасоны выкарыстоўваюць пры засолцы гародніны, плады — у хлебапячэнні .
Прымяненне ў медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]![]() | ||||||||||
Насенне фенхеля
|
Як лекавы сродак фенхель ужывалі Гіпакрат і Асклепіяд Віфінскі (як дыурэтык), Дыяскарыд і Пліній Старэйшы (як сродак для лячэння вачэй), Авіцэна (як адхарквальнае).
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць спелыя плады фенхеля (лац.: Fructus Foeniculi) і эфірны алей (Oleum Foeniculi), які здабываюць з пладоў. Пры вязцы лазневых венікаў у ход ідуць і сцёблы, і лісце расліны[2].
Эфірны алей уваходзіць у склад лакрычнага эліксіру, які ўжываецца як супрацькашлевы сродак. Плады фенхеля ўваходзяць у склад слабільнага, ветра-, жоўцегоннага, груднога і заспакойвальнага збораў. Алей выкарыстоўваюць для атрымання кропавай вады, якая ўжываецца пры метэарызме, асабліва ў дзяцей[2].
Парыцца змяшаным венікам з уключэннем сцеблаў і лісця фенхеля звычайнага, а таксама выкарыстоўваць вонкава тыя ці іншыя прэпараты расліны — настой лісця, настой пладоў і іншае — рэкамендуецца пры неўрастэніі, падвышанай узбудлівасці цэнтральнай нервовай сістэмы, бессані, пры запаленчых (бактэрыяльнай прыроды) захворваннях скурных пакроваў, вуграх, фурункулёзе.
З пладоў фенхеля атрымліваюць прэпарат «Анецін» — суму дзеючых рэчываў. Ён валодае спазмалітычным дзеяннем, асабліва ў дачыненні да гладкай мускулатуры кішачніка, у меншай ступені — у дачыненні да каранарных сасудаў. У тэрапеўтычнай практыцы яго ўжываюць пры хранічных спастычных калітах, пры спазмах органаў брушной поласцi, пры хранічнай каранарнай недастатковасці.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Фенхель звычайны ўваходзіць у род Фенхель (Foeniculum) сямейства Парасонавыя (Apiaceae) парадку Парасонакветныя (Apiales).
яшчэ 8 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ ад 1 да 9 відаў | ||||||||||||
парадак Парасонакветныя | род Фенхель | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Парасонавыя | від Фенхель звычайны | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ больш 300 родаў | ||||||||||||
Падвіды
[правіць | правіць зыходнік]У межах падвіду вылучаюць некалькі падпарадкаваных таксонаў:[3]
- Foeniculum vulgare subsp. piperitum
- Foeniculum vulgare subsp. vulgare var. azoricum
- Foeniculum vulgare subsp. vulgare var. dulce
- Foeniculum vulgare subsp. vulgare var. vulgare
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 54. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Волошский, или аптечный укроп, фенхель обыкновенный // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 39-41. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ а б Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Няфёдава Л. Ф. Фенхель // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 197.
- Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.
- Род 1029. Фенхель — Foeniculum // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1950. — Т. XVI. — 648 с. — 3 500 экз.
- Виноградов В. М., Мартынов В. К., Чернакова В. В. Лекарственные растения в лечении заболеваний органов пищеварения. — Л.: Знание, 1991.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лекарственные травы: фенхель обыкновенный Архівавана 17 красавіка 2015. (руск.)
- Фенхель обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)