Фердынанда II Медычы
| Фердынанда II Медычы | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| італ.: Ferdinando (Fernando) II de' Medici | |||||||
| Фердынанда II. | |||||||
| герб дому Медычы | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Козіма II | ||||||
| Пераемнік | Козіма III | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
14 чэрвеня 1610 Фларэнцыя |
||||||
| Смерць |
23 мая 1670 (59 гадоў) Фларэнцыя |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Медычы | ||||||
| Бацька | Козіма II | ||||||
| Маці | Марыя Магдаліна Аўстрыйская | ||||||
| Жонка | Віторыя дэла Роверэ | ||||||
| Дзеці | Козіма III Медычы | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Фердынанд (Фердынанда, Фернанда) II Медычы (італ.: Ferdinando (Fernando) II de' Medici; 14 ліпеня 1610 — 23 мая 1670) — вялікі герцаг Тасканскі з дому Медычы, перыяд праўлення: 1621—1670 гады. Сын Козіма II Медычы ад эрцгерцагіні Марыі Магдаліны Аўстрыйскай (1589—1631).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фердынанда атрымаў у спадчыну тасканскі трон пасля смерці бацькі ў 1621 годзе, аднак з прычыны яго юнага ўзросту першыя 7 гадоў краінай кіравала яго маці.
Кіраванне Фердынанда II адзначылася эканамічным і палітычным заняпадам дзяржавы. У знешняй палітыцы Таскана ператварылася ў малазначную дзяржаву, з якой практычна ніхто не лічыўся.
Вялікія падаткі падарвалі эканоміку краіны. Аснова дзяржавы — прадпрымальнікі, гандляры, рамеснікі былі даведзены да галечы. Галоўныя горада герцагства Таскана — Фларэнцыя, Піза, Ліворна, Сіена знаходзіліся ў заняпадзе. У сельскай мясцовасці асновай сталі бартарныя разлікі.
У 1641—1643 гадах Таскана прыняла ўдзел у вайне за Кастра на баку герцагства Модэна супраць войскаў Папскай дзяржавы. Гэтая вайна істотна падарвала фінансавае становішча вялікага герцагства Тасканскага.
Разам з тым адзначыўся ў гісторыі і заступніцтвам навуцы і мастацтвам, у прыватнасці, ён актыўна абараняў Галілея падчас царкоўнага суду над ім. Ім было заснавана таварыства Акадэмія дэль кімента (Акадэмія эксперыментаў і вопытаў), да якой далучаны здольныя навукоўцы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1634 годзе ажаніўся з Віторыяй дэла Роверэ, якая нарадзіла яму двух сыноў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Napier, H. E. Florentine history, from the earliest authentic records to the accession of Ferdinand the Third, grand duke of Tuscany. London: E. Moxon, 1846. Chapter IX.
- Медычы ў Фларэнцыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фердынанда II Медычы