Фердынанд (спадарожнік Урана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фердынанд (англ.: Ferdinand) — нерэгулярны спадарожнік планеты Уран са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Бура». Таксама пазначаецца як Уран XXIV.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Першыя назіранні былі зробленыя 13 жніўня і 21 верасня 2001 года групамі астраномаў пад кіраўніцтвам Мэцью Холмана і Брэта Глэдмана. Аднак наступныя спробы назіранняў доўгі час заставаліся беспаспяховымі. 24 верасня 2003 года Браян Марсдэн ідэнтыфікаваў гэты аб’ект па здымках, зробленым Скотам Шэпардам сумесна з Дэвідам Джуітам 29, 30 жніўня і 20 верасня таго ж года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2001 U 2. Уласная назва была прысвоена 29 снежня 2005 года.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Фердынанд - найбольш аддалены з вядомых спадарожнікаў Урана. Ён абарачаецца ў зваротным кірунку па арбіце з умераным нахілам, але з вялікім эксцэнтрысітэтам.