Фердынанд Габсбург (аўтагоншчык)
Фердынанд Габсбург | |
---|---|
ням.: Ferdinand Zvonimir Maria Balthus Keith Michael Otto Antal Bahnam Leonhard Habsburg-Lothringen | |
Нараджэнне |
21 чэрвеня 1997[1][2][…] (27 гадоў) |
Род | Габсбург-Латарынгскі дом[d] |
Бацька | Karl von Habsburg[d][3] |
Маці | Baroness Francesca Thyssen-Bornemisza[d][3] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд Звонімір Марыя Бальтус Кіт Міхал Ота Антал Банам Леанард фон Габсбург-Латарынгскі (ням.: Ferdinand Zvonimir Maria Balthus Keith Michael Otto Antal Bahnam Leonhard Habsburg-Lothringen), таксама вядомы як Фердынанд Звонімір — аўстрыйскі аўтагоншчык, прадстаўнік Габсбург-Латарынгскага дома, праўнук імператара Аўстрыі Карла I.
Прэтэндуе на аўстрыйскі, венгерскі, багемскі і харвацкі пасад. Манархічная ліга Беларусі вылучала яго як прэтэндэнта на беларускі прастол прапанаваў Фердынанда Званіміра як патэнцыйнага манарха Беларусі.[4]
Уладальнік трафея чэмпіянату свету па аўтагонках на цягавітасць 2021 год у класе LMP2, пераможца 24 гадзін Ле-Мана (2021) у класе LMP2.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 чэрвеня 1997 года ў Зальцбургу. Адзіны сын эрцгерцага Карла Габсбург-Латарынгскага, кіраўніка дома Габсбургаў, і яго жонкі Франчэскі Тысэн.
Грамадзянін Аўстрыі. Быў ахрышчаны 6 верасня 1997 года ў Заграбе кардыналам Франьё Кухарычам. Яго хроснымі былі яго дзядзька Георг фон Габсбург, Алоіс-Канстанцін, 9-ы князь Левенштайн-Вертхайм-Розенберг, Маргарыта Гомес-Асеба-і-Сехуэла і Агнес Хуслайн (народжаная графіня Арко).
Нягледзячы на марганатычны шлюб бацькоў, Фердынанд Звонімір прэтэндуе на спадчынны тытул эрцгерцаг Аўстрыйскі, каралеўскі прынц венгерскі, харвацкая і Багемскі. Гэты тытул не прызнаны ўрадам Аўстрыі, асабліва ўлічваючы, што яго дзед Ота фон Габсбург адмовіўся ад усіх прэтэнзій на аўстрыйскі імператарскі прастол 31 мая 1961 года.
Бацька
Яго бацька, Карл Габсбург-Латарынгскі, унук апошняга імператара Аўстра-Венгрыі — Карла I, прэзідэнт Аўстрыйскай галіны пан’еўрапейскага саюза. Таксама Карл з’яўляецца фармальным прэтэндэнтам на пасады цэлага шэрагу ўжо не існуючых каралеўстваў, такіх як Венгерскае і Багемскае, Вялікага княства Літоўскага і Галіцка-Валынскага княства, Ілірыйскага і нават Іерусалімскага каралеўства.
Мацi
Франчэска Габсбург-Латарынгская — эрцгерцагіня Аўстрыйская, аўстрыйскі грамадскі дзеяч. Падчас вайны ў Харватыі ў пачатку 1990-х гадоў Франчэска паехала ў Харватыю з мэтай абароны культурнай спадчыны і прадметаў мастацтва гэтай краіны і дапамагала ў аднаўленні цэркваў, якія панеслі шкоду падчас баёў.
Сястра
Яго сястра, Элеанора Фон Габсбург — аўстрыйскі ювелірны дызайнер, фотамадэль, член дома Габсбург-Латарынгія. атрымала ступень магістра ў Istituto Marangoni Milan у галіне дызайну ювелірных вырабаў у 2020 годзе і працуе дызайнерам ювелірных упрыгожванняў. Элеанора Габсбург таксама працавала фотамадэллю, удзельнічала ў рэкламных кампаніях і праходзіла па падыўме для Dolce & Gabbana.
Беларускі прастол
16 кастрычніка 2016, Ян Стральцоў-Каравацкі, Маршалак Манархічнай лігі ВКЛ прапанаваў Фердынанда Званіміра як прэтэндэнта на беларускі прастол
«Мы як манархічная ліга прытрымліваемся таго, што неабходна было б прадстаўнікоў гэтага роду запрасіць у выпадку чаго на пасад Беларусі»
, — кажа Аляксандр Стральцоў-Карвацкі аб Габсбургах.[4]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Кавалер Ордена Золотого руна[5][6]
- Кавалер Ордена Святого Георгия[7][8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ferdinand Zvonimir Habsburg-Lothringen // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Lundy D. R. Ferdinand Erzherzog von Österreich // The Peerage
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Фердинанд Звонимир Габсбург мог бы стать сегодня королем Беларуси - Хартия'97 :: Новости Беларуси . 4wp5q3.c97.org. Праверана 6 жніўня 2024.
- ↑ Архивированная копия . Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 29 жніўня 2017.
- ↑ Архивированная копия . Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2016. Праверана 29 жніўня 2017.
- ↑ Ferdinand Zvonimir d’Autriche chevalier de l’ordre de Saint-Georges – Noblesse & Royautés . Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2017. Праверана 29 жніўня 2017.
- ↑ Habsburg Heir Installed as Knight in the Order of St. George | The Royal Forums . Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2017. Праверана 29 жніўня 2017.