Фердынанд Георг Фрабеніус
| Фердынанд Георг Фрабеніус | |
|---|---|
| ням.: Ferdinand Georg Frobenius | |
| | |
| Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1849[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 жніўня 1917[1][2][…] (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | алгебра, тэорыя груп і тапалогія |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Навуковы кіраўнік | Эрнст Эдуард Кумер[4] і Карл Веерштрас[4] |
| Вядомыя вучні | Паўль Бернайс[d] і Антон Сушкевіч[d] |
| Член у | |
Фердынанд Георг Фрабеніус (ням.: Ferdinand Georg Frobenius; 26 кастрычніка 1849, Берлін — 3 жніўня 1917, Шарлотэнбург) — нямецкі матэматык, вядомы сваім укладам у тэорыю эліптычных функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў і тэорыі груп. Ён таксама быў першым, хто ўвёў паняцце рацыянальнай апраксімацыі функцый (цяпер вядомае як апраксімацыя Падэ), і даў першы поўны доказ тэарэмы Гамільтана — Кэлі. Таксама ён унёс свой уклад у вызначэнне дыферэнцыяльна-геаметрычных аб’ектаў у сучаснай матэматычнай фізіцы, вядомых цяпер як мнагастайнасці Фрабеніуса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фердынанд Георг Фрабеніус нарадзіўся 26 кастрычніка 1849 года ў Шарлотэнбургу, прыгарадзе Берліна, ад бацькоў Фердынанда Фрабеніуса і Крысціны Элізабет Фрыдрых. У 1860 годзе, калі яму было амаль адзінаццаць гадоў, ён паступіў у Ёахімстальскую гімназію. У 1867 годзе адзін семестр наведваў заняткі ў Гётынгенскім універсітэце, затым працягнуў навучанне ва ўніверсітэце Гумбальта ў Берліне, дзе ён наведваў лекцыі Леапольда Кронекера, Эрнста Эдуарда Кумера, Карла Веерштраса. У 1870 годзе абараніў там дысертацыю пад кіраўніцтвам К. Веерштраса і Э. Э. Кумера. Некаторы час выкладаў у берлінскай гімназіі. У 1874 годзе, без звычайнай для гэтага хабілітацыі, быў прыняты на пасаду прафесара ў Берлінскі ўніверсітэт. На працягу сямнаццаці гадоў, паміж 1875 і 1892 гадамі, Фрабеніус працаваў у Цюрыху. Менавіта тамака ён ажаніўся, стварыў сям’ю, і прарабіў важную працу ў самых розных галінах матэматыкі. У 1892 годзе вярнуўся ў Берлінскі ўніверсітэт, заняўшы месца памерлага Леапольда Кронекера.
Член Прускай акадэміі навук (з 1893). Разам з Кронекерам, Лазарусам Імануэлем Фуксам і Германам Амандусам Шварцам належаў да вузкага кола вядомых берлінскіх матэматыкаў свайго часу.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Ferdinand Georg Frobenius // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 3 жніўня 2018.
- Нарадзіліся 26 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1849 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Памерлі 3 жніўня
- Памерлі ў 1917 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Германіі
- Матэматыкі XIX стагоддзя
- Матэматыкі XX стагоддзя