Фердынанд (спадарожнік Урана)
| Фердынанд | |
|---|---|
| спадарожнік Урана | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Matthew J. Holman[d], John J. Kavelaars[d], Dan Milisavljevic[d], Скот Шэпард і Дэвід Джуіт |
| Дата адкрыцця | 13 жніўня 2001 і 24 верасня 2003 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 20 901 000 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,3682 |
| Перыяд абарачэння | 2 887,21 суткі[1] |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Атмасфера | няма |
Фердынанд (англ.: Ferdinand) — нерэгулярны спадарожнік планеты Уран са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы ад імя персанажа з п’есы У. Шэкспіра «Бура». Таксама пазначаецца як Уран XXIV.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Першыя назіранні былі зробленыя 13 жніўня і 21 верасня 2001 года групамі астраномаў пад кіраўніцтвам Мэцью Холмана і Брэта Глэдмана. Аднак наступныя спробы назіранняў доўгі час заставаліся беспаспяховымі. 24 верасня 2003 года Браян Марсдэн ідэнтыфікаваў гэты аб’ект па здымках, зробленым Скотам Шэпардам сумесна з Дэвідам Джуітам 29, 30 жніўня і 20 верасня таго ж года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2001 U 2. Уласная назва была прысвоена 29 снежня 2005 года.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Фердынанд — найбольш аддалены з вядомых спадарожнікаў Урана. Ён абарачаецца ў зваротным кірунку па арбіце з умераным нахілам, але з вялікім эксцэнтрысітэтам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ NASA FACTS — NASA.
