Фердынанд I (імператар Аўстрыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фердынанд I
Ferdinand I.
Фердынанд I
сцяг
2-і імператар Аўстрыі
сцяг
2 сакавіка 1835 — 2 снежня 1848
Папярэднік: Франц I
Пераемнік: Франц Іосіф I
сцяг
48-ы кароль Венгрыі
сцяг
2 сакавіка 1835 — 2 снежня 1848
(пад імем Фердынанд V)
Каранацыя: 28 верасня 1830
Папярэднік: Франц II
Пераемнік: Франц Іосіф I
сцяг
34-і кароль Багеміі
сцяг
2 сакавіка 1835 — 2 снежня 1848
(пад імем Фердынанд V)
Каранацыя: 7 верасня 1836
Папярэднік: Франц II
Пераемнік: Франц Іосіф I
сцяг
2-гі кароль Ламбарда-Венецыі
сцяг
2 сакавіка 1835 — 2 снежня 1848
Каранацыя: 6 верасня 1838
Папярэднік: Франц II
Пераемнік: Франц Іосіф I
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 19 красавіка 1793(1793-04-19)
Вена
Смерць: 29 чэрвеня 1875(1875-06-29) (82 гады)
Прага
Пахаванне: Імператарскі склеп
Род: Габсбургі
Бацька: Франц I
Маці: Марыя-Тэрэзія Бурбон-Сіцылійская
Жонка: Марыя Ганна Савойская
 
Узнагароды:
Knights of the Order of the Holy Spirit Knight in the order of Saint-Michel Knight of the Order of the Golden Fleece Knight Grand Cross of the Military Order of Maria Theresa ордэн Святога Аляксандра Неўскага Order of St. Andrew Knight Grand Cross of the Order of Saint Ferdinand and of Merit

Фердынанд I (ням.: Ferdinand I.), (19 красавіка 1793 — 29 чэрвеня 1875), імператар Аўстрыі з 2 сакавіка 1835 па 2 снежня 1848 года, кароль Венгрыі і Чэхіі (як Фердынанд V, у тыя ж гады). Імператар пакутаваў на розныя хваробы, не меў дзяржаўных талентаў і добраахвотна адмовіўся ад улады. Быў папулярны ў Чэхіі, дзе правёў апошнія гады жыцця і атрымаў мянушку «Фердынанд Добры» (чэшск.: Ferdinand Dobrotivý).

Валадаранне[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы сын імператара Франца I; узыйшоў на прастол пасля смерці бацькі ў 1835 годзе. Адрозніваўся слабым здароўем, пакутаваў на эпілепсію і гідрацэфалію.

Яго кіраванне рашуча нічым не адрознівалася ад рэакцыйнага валадарання яго бацькі, бо Метэрніх па-ранейшаму кіраваў усімі справамі імперыі. Характар у Фердынанда быў мяккі, добры, спакойны, але да апошняй ступені млявы і нерашучы. Справы былі яму ў цяжар, і ён зусім імі не цікавіўся, і мала ў іх разумеў. Склалася свайго роду рэгенцтва з Метэрніха, Колаўрата і эрцгерцага Людвіга, якое і кіравала імперыяй, а Фердынанд падпісваў усе паперы, якія толькі яму падаваліся. Асабістыя свае схільнасці Фердынанд праявіў толькі ў агульнай амністыі (1838) палітычных злачынцаў, якія былі пад судом і следствам у Ламбардыі, і ў некалькіх прыватных амністыях па іншых справах; жорсткасці ў абыходжанні з палітычнымі арыштантамі, якая была ўласцівая яго папярэдніку, Фердынанд не меў.

Рэвалюцыя 1848 года[правіць | правіць зыходнік]

Сакавіцкія дні 1848 гады прымусілі яго выдаліцца ў Інсбрук. Ні з кім з еўрапейскіх манархаў пераможная рэвалюцыя 1848 года так хутка не прымірылася, як з Фердынандам: супраць яго асабіста ніхто нічога не меў. Напачатку восені 1848 года ён вярнуўся ў Вену, але хуткія поспехі венгерскага паўстання ў сувязі з выбухам кастрычніцкага абурэння ў Вене канчаткова знішчылі і стамілі імператара. Рэакцыя, якая перамагала амаль ва ўсёй Еўропе ў апошнія месяцы 1848 года, не супакоіла яго. 2 снежня 1848 года ён адрокся ад прастола (у Ольмюцы) на карысць свайго пляменніка Франца Іосіфа I.

Несамастойнасць Фердынанда і неразуменне патрабаванняў часу былі такімі вялікімі, што незадоўга да сакавіцкай рэвалюцыі, калі яму дакладвалі пра жахлівы стан фінансаў, ён сказаў: «ну, на мяне і Метэрніха яшчэ хопіць!» Аўстрыі без Метэрніха ён зусім сабе, відаць, не ўяўляў; таму пасля падзення Метэрніха яго кіраванне звярнулася ў шэраг самых непаслядоўных ваганняў, якія завяршыліся адмовай ад прастола. Пасля адрачэння ён жыў у сваіх памесцях і ў Празе, займаючыся сельскай гаспадаркай, да якой заўсёды меў схільнасць.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Франц I
Аўстрыйскі імператар,
кароль Венгрыі
(як Фердынанд V),
кароль Багеміі
(як Фердынанд V)

18351848
Imperial Standard of Austria (1828-Late 19th Century).svg
Пераемнік:
Франц Іосіф I