Фердынанд II (кароль Неапаля)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фердынанд II, кароль Неапаля)
Фердынанд II
Нараджэнне 26 чэрвеня 1467
Смерць 5 кастрычніка 1496[1] (29 гадоў)
Месца пахавання
Род Трастамара
Бацька Альфонс II (кароль Неапаля)[2]
Маці Іпаліта Марыя Сфорца[d][2]
Жонка Joanna of Naples[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фернанда II (26 ліпеня 1469, Неапаль — 7 кастрычніка 1496, Неапаль) — кароль Неапаля ў 1495—1496 гадах з дынастыі Трастамара (у Неапалі званай звычайна Арагонскай). Сын караля Неапаля Альфонса II і Іпаліты Марыі Сфорца (1446—1484). Стаў каралём Неапаля пасля адрачэння свайго бацькі ў студзені 1495 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фердынанд II стаў каралём пры катастрафічных для яго акалічнасцях. Кароль Францыі Карл VIII, які прад’явіў у якасці спадчынніка Анжуйскай лініі Валуа прэтэнзіі на Неапаль, знаходзіўся на чале моцнай арміі ў Рыме і рыхтаваўся да ўварвання ў Неапаль. Дваранства і армія ненавідзелі кіруючую дынастыю за злачынствы бацькі і дзеда новага караля і былі гатовыя перайсці на бок французаў. Фердынанд II бег з Неапаля спачатку на Іск’ю, а затым пад абарону свайго арагонскага сваяка — Фердынанда II Арагонскага — на Сіцылію. Французы, не сустракаючы супраціўлення, авалодалі Неапалітанскім каралеўствам у маі 1495 года. Карл VIII быў каранаваны як кароль Неапаля.

Але ўзмацненне французскіх пазіцый у Італіі сустрэла супраціўленне іншых дзяржаў: Папа Аляксандр VI, кароль Германіі Максіміліян I, кароль Арагона і Сіцыліі Фердынанд II і Венецыянская рэспубліка ўтварылі Італьянскую лігу супраць Францыі. Карл VIII быў вымушаны з баямі прабівацца ў Францыю. Пакінуты ім у Неапалі намеснік герцаг Манпансье і французы хутка ўзбудзілі да сябе нянавісць неапалітанцаў сваімі рабаваннямі і гвалтамі.

Фердынанд II разам з саюзнай іспанскай арміяй пад камандаваннем Гансала Агіляра на працягу мая — чэрвеня 1496 года здолеў вызваліць значную частку свайго каралеўства. У чэрвені 1496 года Манпансье капітуляваў і абавязаўся пакінуць краіну. Фердынанд II змог з іспанскай дапамогай аднавіць незалежнасць Неапаля, але гэта мела фатальныя наступствы для кіруючай дынастыі. Фердынанд II Арагонскі пераканаўся ў слабасці ўлады яго неапалітанскіх сваякоў, і стаў рыхтавацца да захопу Паўднёвай Італіі. Зрэшты, Фердынанд II стаў сведкай толькі свайго трыумфу, але не пабачыў гібелі свайго каралеўства. 7 кастрычніка 1496 года ён памёр ад дызентэрыі. Труна з целам Фердынанда II знаходзіцца ў наш час у царкве Сан-Даменіка-Маджорэ ў Неапалі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Фердынанд II быў у шлюбе са сваёй цёткай Джаваннай (1478 — 27 жніўня 1518), самай малодшай з дочак яго дзеда Фердынанда I, але не пакінуў дзяцей. Яго спадчыннікам стаў дзядзька Федэрыга.

Зноскі