Фердынанд II Габсбург
Фердынанд II ням.: Ferdinand II | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
6.06.1617 — 19.08.1619 | ||||
Каранацыя: | 29.06.1618 | |||
Папярэднік: | Маціяш II | |||
Пераемнік: | Фрыдрых I | |||
30.11.1620 — 15.02.1637 | ||||
Папярэднік: | Фрыдрых I | |||
Пераемнік: | Фердынанд III | |||
| ||||
18.05.1618 — 15.02.1637 | ||||
Каранацыя: | 1.07.1618 | |||
Папярэднік: | Мацвей | |||
Пераемнік: | Фердынанд III | |||
| ||||
28.08.1618 — 15.02.1637 | ||||
Папярэднік: | Мацвей | |||
Пераемнік: | Фердынанд III | |||
| ||||
20.03.1619 — 15.02.1637 | ||||
Папярэднік: | Мацвей | |||
Пераемнік: | Фердынанд III | |||
Адукацыя: | ||||
Дзейнасць: | арыстакрат | |||
Нараджэнне: | 9 ліпеня 1578 Грац | |||
Смерць: | 15 лютага 1637 (58 гадоў) Вена | |||
Пахаванне: | Імператарскі склеп, Вена, Аўстрыя | |||
Род: | ![]() | |||
Бацька: | Карл II | |||
Маці: | Марыя Ганна Баварская | |||
Жонка: | Марыя Ганна Баварская Элеанора Ганзага | |||
Дзеці: | Фердынанд III | |||
Узнагароды: | ||||
Фердынанд II (ням.: Ferdinand II; 9 ліпеня 1578 — 15 лютага 1637) — кароль Чэхіі: 6 чэрвеня 1617 — 19 жніўня 1619 года (1-ы раз) (каранацыя 29 чэрвеня 1618 года), з 13 лістапада 1620 года (2-гі раз), кароль Венгрыі з 18 мая 1618 года (каранацыя 1 ліпеня 1618 года). Рымскі кароль з 28 жніўня 1618 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 20 сакавіка 1619 года, з дынастыі Габсбургаў. Унук Фердынанда I, сын эрцгерцага Штырыі Карла II і Марыі Баварскай.
Маладосць[правіць | правіць зыходнік]
Фердынанд рана страціў бацьку і выхоўваўся ў дзядзькі, баварскага герцага Вільгельма. З 1590 года ён навучаўся ў Інгальштацкім універсітэце, дзе выкладалі езуіты. Тут будучы імператар засвоіў самыя строгія правілы веры і самыя ўзнёслыя паняцці пра яго будучае прызначэнне. З ранніх гадоў і да самай смерці Фердынанд лічыў сябе воінам каталіцкай царквы, прызначаным ад Бога аднавіць яе старажытнае вучэнне. У 1595 годзе ён вярнуўся ў Грац, у наступным годзе быў абвешчаны паўналетнім і ўступіў у валоданне сваім Сярэднеаўстрыйскім герцагствам (у склад якога ўваходзілі Штырыя, Карынтыя і Крайна).
Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Па характары Фердынанд быў прыемны свецкі чалавек: добры да набліжаных і міласцівы да слуг, ён лёгка сыходзіўся з людзьмі, быў шчодры, горача любіў музыку і захапляўся паляваннем. Разам з тым гэта быў дзейным і дзелавым кіраўніком, які ніколі не грэбаваў сваімі абавязкамі. Але галоўнай рысай яго натуры была фанатычная прыхільнасць да каталіцтва, якому ён гатовы быў служыць і словам і мячом. Езуіты мелі на яго велізарны ўплыў. Двое з іх заўсёды знаходзіліся ў яго пярэднім пакоі і мелі права ўваходзіць да яго ва ўсякі час, нават уначы, для савета і навучання.
Ледзь прыняўшы ўладу, малады герцаг стаў няўмольна пераследваць пратэстантаў. Усім, хто не жадаў змяняць веравызнанне, Фердынанд прадпісаў пакінуць краіну. Падобна свайму дзядзьку Філіпу II, Фердынанд любіў паўтараць словы: «Лепш пустэча, чым краіна, населеная ератыкамі». Праз некалькі гадоў у аўстрыйскіх уладаннях, дзе раней палова насельніцтва складалася з лютэран і кальвіністаў, не засталося ніводнай пратэстанцкай царквы.
З прычыны таго, што старэйшыя стрыечныя браты Фердынанда, Рудольф II і Мацвей, не мелі сыноў, яго з пачатку XVII стагоддзя сталі разглядаць як іх патэнцыйнага спадчынніка. З кожным годам ён меў усё больш уплыў на імперскія справы. У 1617 годзе Фердынанд быў абраны каралём Чэхіі, а ў наступным годзе ўзыйшоў на венгерскі прастол. Услед за гэтым пачаліся складаныя перамовы з імперскімі князямі аб выбранні Фердынанда імператарам. У гэты момант, у маі 1618 годзе, успыхнула нацыянальнае паўстанне ў Празе, якое паслужыла пралогам да разбуральнай Трыццацігадовай вайны. Даведаўшыся пра пражскія падзеі, Фердынанд стаў дзейнічаць рашуча і цвёрда. Ён загадаў арыштаваць галоўнага саветніка імператара Мацвея кардынала Клезеля, які прапанаваў пайсці на саступкі чэхам. Пасля гэтага стары і слабы Мацвей ужо ні ў чым не замінаў Фердынанду і паслухмяна падпісваў усе яго ўказы.
Трыццацігадовая вайна[правіць | правіць зыходнік]
Тым часам, паўстанне ў Чэхіі было падтрымана пратэстантамі ў самай Аўстрыі. Чэхі пад правадырствам графа Турна рушылі на Вену і ў чэрвені 1619 гады авалодалі яе прадмесцямі. У той жа час аўстрыйскія мяцежнікі захапілі імператарскі палац і запатрабавалі ў Фердынанда абвясціць рэлігійную свабоду. Адзін з адважных правадыроў апазіцыі Танрадэль ухапіўся нават за гузік імператарскай курткі і некалькі разоў пхнуў Фердынанда. У горад як раз уступіў кавалерыйскі атрад, і мяцежнікі былі напалоханы гучным гукам труб.
У жніўні 1619 года, пасля смерці Мацвея, Фердынанд быў абраны імператарам. Ён узыйшоў на прастол пры самых цяжкіх акалічнасцях. Распачатая Трыццацігадовая вайна, якая ішла з пераменным поспехам, так і не скончылася пры яго жыцці. Ён памёр праз два гады пасля Пражскага міру, перадаўшы імперыю свайму сыну Фердынанду III.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
Жонкі:
- з 23 красавіка 1600 года — Марыя Ганна (1574—1616), дачка герцага Баварскага Вільгельма V. Дзеці:
- Фердынанд III (1608—1657), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі,
- Марыя Ганна (1610—1665), у шлюбе з курфюрстам Баварыі Максіміліянам I,
- Цэцылія Рэната (1611—1644), у шлюбе з каралём Польшчы Уладзіславам IV,
- Леапольд Вільгельм (1614—1662).
- з 4 лютага 1622 года — Элеанора Ганзага, дачка герцага Мантуі Вінчэнца I і Элеаноры Медычы. Дзяцей не было.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Фердинанд II, римско-германский император // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фердынанд II Габсбург
Папярэднік: Маціяс |
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, Кароль Венгрыі, Кароль Багеміі 1619—1637 |
Пераемнік: Фердынанд III |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |