Фердынанд I Справядлівы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фердынанд I Справядлівы
ісп.: Fernando I de Aragón
араг.: Ferrando I
катал.: Ferran I
Фердынанд I Справядлівы
Каранацыя Фердынанда I. Музей Прада, Мадрыд.
Arms of Ferdinand I of Aragon as Infante of Castile.svg
сцяг
Кароль Арагона
1412 — 2 красавіка 1416
Каранацыя: 1414
Папярэднік: Марцін I
Пераемнік: Альфонс V
сцяг
Кароль Сіцыліі
1410 — 2 красавіка 1416
Папярэднік: Марцін II
Пераемнік: Альфонс I
 
Дзейнасць: кіраўнік
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 27 лістапада 1380(1380-11-27)
Медзіна-дэль-Кампа, Кастылія
Смерць: 2 красавіка 1416(1416-04-02) (35 гадоў)
Ігуалада, Каталонія
Пахаванне: манастыр Паблет
Род: Трастамара
Бацька: Хуан I Кастыльскі
Маці: Элеанора Арагонская
Жонка: Элеанора д'Альбукерке
Дзеці: Альфонса;
Марыя;
Хуан;
Энрыке;
Леанора;
Педра;
Санча

Фернанда I Арагонскі (ісп.: Fernando I de Aragón) таксама празваны «Антэкерскім», «Справядлівым» і «Сумленным» (27 лістапада 1380, Медзіна-дэль-Кампа — 2 красавіка 1416, Ігуалада) — кароль Арагона, Валенсіі, Маёркі, Сардзініі, Корсікі (намінальна), Сіцыліі, герцаг Афін і Неапатрыі (намінальна), граф Барселоны, Русільёна і Сердані ў 1412—1416 гадах), рэгент Кастыліі ў 1406—1416 гадах з дынастыі Трастамара.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фернанда быў сынам караля Хуана I Кастыльскага і Элеаноры Арагонскай.

У 1406 годзе, калі сканаў яго старэйшы брат Энрыке III Кастыльскі, Фернанда адмовіўся ад кастыльскай кароны, а замест гэтага стаў разам з удавой Энрыке — Кацярынай Ланкастэрскай — рэгентам пры малалетнім Хуане II. На гэтай пасадзе праявіліся яго адміністрацыйныя здольнасці ва ўнутраных справах.

Падчас вайны з Гранадскім эміратам у 1410 годзе Фернанда захапіў горад Антэкера, па назве якога атрымаў сваю мянушку.

Калі Марцін I Арагонскі — яго дзядзька па маці — памёр, не пакінуўшы законнага спадчынніка, то ў 1412 годзе, паводле Каспскага кампрамісу, Фернанда стаў каралём Арагона. Яго сапернік, Хаймэ II Урхельскі, выступіў супраць гэтага рашэння, і Фернанда далучыў графства Урхель да Арагонскага каралеўства.

Фернанда I увёў для спадчынніка арагонскай кароны тытул «прынц Жыронскі».

Самым прыкметным дасягненнем яго кароткага кіравання стала яго згода ў 1416 годзе на зняцце антыпапы Бенедыкта XIII, што спрыяла завяршэнню Вялікага заходняга расколу, які раздзіраў рымска-каталіцкую царкву на працягу 40 гадоў.

Фернанда I Арагонскі пахаваны ў манастыры Паблет. Ларэнца Вала напісаў афіцыйную біяграфію Фернанда I — «Historiarum Ferdinandi regis Aragonum libri sex» («Пра дзеянні Фердынанда, караля Арагона»).

Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У 1393 годзе Фернанда ажаніўся з Элеанорай д'Альбукерке, і ў іх было сем дзяцей:

Зноскі

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]