Фернан Буасон
Фернан Буасон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Fernand Bouisson | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | П’ер-Эцьен Фландэн | ||||||
Пераемнік | П'ер Лаваль | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 чэрвеня 1874[1][2]
|
||||||
Смерць |
28 снежня 1959[1][2] (85 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
![]() |
Фернан Буасон (фр.: Fernand Bouisson; 16 чэрвеня 1874, Канстанціна — 28 снежня 1959, Антыб) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Францыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Распачаў сваю палітычную дзейнасць як мэр горада Абань, займаў гэтую пасаду з 1907 па 1909 год. У 1909 годзе ён стаў дэпутатам Нацыянальнага сходу Францыі, прадстаўляючы дэпартамент Буш-дю-Рон, і заставаўся на гэтай пасадзе да 1940 года. Палітычна ён спачатку належаў да незалежных сацыялістаў, затым да сацыялістычнай партыі, а пазней — да Рэспубліканска-сацыялістычнай партыі.
У 1918–1919 гадах, падчас працы другога ўрада Жоржа Клемансо, займаў пасаду камісара па марскім транспарце. У студзені 1927 года яго абралі старшынёй Палаты дэпутатаў, дзе ён працаваў да 1936 года з невялікім перапынкам у чэрвені 1935 года, калі на кароткі час заняў пасаду прэм’ер-міністра краіны.
Яго ўрад праіснаваў усяго некалькі дзён (з 1 па 4 чэрвеня 1935 года) і быў знесены ў выніку вотуму недаверу. У склад яго кабінета ўваходзілі вядомыя палітычныя дзеячы, сярод якіх П’ер Лаваль, Эдуар Эрыё, Жазэф Каё, Жорж Мандэль і Філіп Петэн. У гэты ж перыяд, да 7 чэрвеня 1935 года, выконваў абавязкі міністра ўнутраных спраў.
У 1928–1934 гадах быў прэзідэнтам Міжпарламенцкага саюза. Ён таксама спрабаваў удасканаліць парламенцкую сістэму, распрацаваўшы ў 1935 годзе ідэю электроннага галасавання (vote électrique), якая ссёння выкарыстоўваецца ў парламентах шмат якіх краін свету.
10 ліпеня 1940 года прагаласаваў у Нацыянальным сходзе за перадачу пашыраных паўнамоцтваў маршалу Філіпу Петэну, што азначала канец Трэцяй рэспублікі і пачатак Вішыскага рэжыму. У 1935–1942 гадах ён таксама быў мэрам горада Ла-Сьёта.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Fernand, Emile, Honoré Bouisson // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Fernand Bouisson // Roglo — 1997. — 10000000 экз.