Фернан Лежэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фернан Лежэ
Фатаграфія
Дата нараджэння: 4 лютага 1881(1881-02-04)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 17 жніўня 1955(1955-08-17)[5][6][…] (74 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак, кінарэжысёр, скульптар, сцэнограф, дызайнер касцюмаў
Жанр: партрэт
Вучоба:
Заступнікі: Daniel-Henry Kahnweiler[d]
Подпіс: Signature of Fernand Léger, 1926.JPG
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Жазеф Фернан Анры Лежэ́ (фр.: Fernand Léger; 4 лютага 1881, Францыя — 17 жніўня 1955) — французскі мастак, адзін з піянераў кубізму. Жонка — Надзея Хадасевіч-Лежэ.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Школе дэкаратыўнага мастацтва (1903—05) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Працаваў пераважна ў Парыжы, у 1940—45 у ЗША.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1924 заснаваў «Сучасную акадэмію». У ранні перыяд зазнаў уплывы П. Сезана, фавізму, футурызму. У 1909—14 прымыкаў да кубістаў. Творы гэтага перыяду вызначаюцца дынамікай прасторавай пабудовы, кантрастамі адкрытых колераў: «Аголеныя ў лесе» (1909—10), «Дама ў блакітным» (1912) і інш. Пад уплывам падзей 1-й сусветнай вайны прыдумаў «новую эстэтыку машынных форм», якая абумовіла «механічны» перыяд у яго міжваеннай творчасці. Работам гэтага часу ўласціва пабудова фігур чалавека і прадметаў з абагульненых цыліндрычных і акруглых форм, яркія лакальныя колеравыя зоны: «Дыскі» (1918), «Горад» (1919—20), «Механік» (1920), «Механічныя элементы», «Чалавек у світэры», «Чытанне» (усе 1924) і інш. 3 1920 супрацоўнічаў з Ле Карбюзье ў афармленні тагачасных інтэр'ераў. У 1924—27 зазнаў уплыў пурызму («Акардэон», 1926; «Нацюрморт з рукой», 1927). У 1930—50-я г. ўзмацніліся рысы дэкаратывізму («Вялікія чорныя ныральшчыкі», 1944), імкненне да сюжэтнасці і сацыяльнай скіраванасці («Будаўнікі», 1951).

Сярод манументальных работ: мазаікі і вітражы ў цэрквах у Асі (1949) і Адэнкуры (1951), пано для будынка ААН у Нью-Ёрку (1952); паводле яго эскізаў аформлены музей яго імя ў Б'ё (1956—60), зроблены мазаікі ў Доме культуры моладзі ў Карбей-Эсоне (1965—66), вітражы ў Інстытуце Мары Тарэза ў Парыжы (1960) і інш.

Працаваў таксама ў галіне манументальна-дэкаратыўнай керамікі, габелена, тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, кніжнай ілюстрацыі. У 1924 зняў маляваны фільм «Механічны балет».

Каталогі[правіць | правіць зыходнік]

  • Жывапіс: Bauquier G. Fernand Léger. Catalogues Raisonné de l'oeuvre peint. T. II. 1920—1924. Paris, 1992. 348 pp. T. III. 1925—1928. Paris, 1993. 350 pp.
  • Літаграфіі і гравюры: Saphire L. Fernand Léger. The Complete Graphic Works. 1978.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118570994 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Fernand Léger // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Леже Фернан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Леже Фернан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Fernand Léger // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118570994 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лежэ // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]