Ферт-оф-Форт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ферт-оф-Форт
англ.: Firth of Forth
шатл. гэл.: Linne Foirthe
Спадарожнікавы здымак заліва
Спадарожнікавы здымак заліва
56°05′27″ пн. ш. 2°58′36″ з. д.HGЯO
Вышэйстаячыя акваторыіПаўночнае мора, Атлантычны акіян
КраінаFlag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Тыпэстуарый
Найбольшая глыбіня46 м
УпадаюцьФорт
Ферт-оф-Форт (Вялікабрытанія)
Ферт-оф-Форт
Wfm firth of forth.jpg
Commons-logo.svg Ферт-оф-Форт на Вікісховішчы

Ферт-оф-Форт (англ.: Firth of Forth, шатл. гэл.: Linne Foirthe) — заліў Паўночнага мора ля ўсходніх берагоў Шатландыі. З поўначы Ферт-оф-Форт абмывае берагі вобласці Файф, з поўдня — вобласці Усходні Лотыян, Заходні Лотыян, Фолкерк і Эдынбург.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з двух маякоў на востраве Мей

Заліў удаецца ў сушу на адлегласць 77 км, шырыня ля ўваходу — 25 км. Глыбіня даходзіць да 46 м, шмат водмеляў і рыфаў.[1] Уяўляе сабой эстуарый ракі Форт, якая ўпадае ў яго з захаду. Прылівы паўсутачныя, да 6 м, назіраюцца аж да горада Стэрлінг. Каля паловы ўнутранай часткі заліва было асушана для патрэб сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

У 1790 годзе Ферт-оф-Форт быў злучаны з залівам Ферт-оф-Клайд цераз раку Клайд каналам, да якога трохі пазней быў прыбудаваны канал Юніян да Эдынбурга. У 1963 годзе каналы закрылі, і яны не выкарыстоўваліся да 2000 года. У 2002 годзе на стыку каналаў адкрыўся незвычайны суднапад'ёмнік — Фолкеркскае кола.[2]

Астравы[правіць | правіць зыходнік]

Ля ўваходу ў заліў размешчаны астравы Мей (2 маякі і арніталагічная абсерваторыя) і скала Бас, побач з якімі ўздоўж паўднёвага берага размешчаны астравы Крэйгліт, Лам і Фідра. Бліжэй да цэнтральнай часткі заліва знаходзяцца астравы Інчкіт, Інчмікеры (быў стылізаваны пад ваенны карабель у гады Другой сусветнай), Краманд, Інчкалм і Інчгарві.

Масты[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабільны (злева) і чыгуначны (справа) масты цераз заліў

У перыяд з 1883 па 1890 гады ў сярэдняй частцы заліва паміж вёскамі Саўт-Куінсферы і Норт-Куінсферы быў пабудаваны адзін з першых кансольных мастоў у свеце, які таксама некалькі гадоў меў максімальную даўжыню пралёта — чыгуначны мост цераз Ферт-оф-Форт. Мост мае даўжыню каля 2,5 км і злучае сталіцу Шатландыі, горад Эдынбург з вобласцю Файф. Побач з чыгуначным мостам у 1964 годзе было завершана збудаванне аўтамабільнага моста цераз Ферт-оф-Форт, які замяніў паромную пераправу.

На заходнім краю заліва, ля Кінкардзіна, у перыяд з 1932 па 1936 гады быў пабудаваны аўтамабільны мост Кінкардзін. З-за моцнай загружанасці гэтага моста ў 2006 годзе пачалося будаўніцтва новага Клакмананшырскага моста, які быў уведзены ў эксплуатацыю 19 лістапада 2008 года.

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Від на Лейт, порт Эдынбурга
Манастыр на востраве Інчкалм, пабудаваны Аляксандрам I у 1123 годзе

На берагах заліва размешчана шмат партовых гарадоў, найбуйнейшы з якіх — Эдынбург (порт Літ). У Грэйнджмуце размяшчаюцца нафтахімічныя комплексы, нафтавая платформа, былыя верфі ў Меціле, суднаразборны завод у Інверкітынгу, ваенна-марская база ў Розайце, электрастанцыя Лонганет у Кінкардзіне, а таксама шматлікія прамысловыя зоны ў Бернтайлендзе, Керкалдзі, Бо'Несе і Левене.

Сярод іншых значных населеных пунктаў:

Паўночны бераг

Паўднёвы бераг

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]