Ферэнц Эркель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ферэнц Эркель
венг.: Erkel Ferenc
Erkel Ferenc.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 лістапада 1810(1810-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1893(1893-06-25) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка: Adél Adler[d]
Дзеці: Sándor Erkel[d], Gyula Erkel[d], László Erkel[d], Elek Erkel[d] і Lajos Erkel[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты фартэпіяна
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Фе́рэнц Э́ркель (венг.: Erkel Ferenc; 7 лістапада 1810, Дзьюла, Венгрыя — 25 чэрвеня 1893, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог; заснавальнік венгерскай нацыянальнай оперы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рана праявіў музычныя здольнасці. Вучыўся ў Генрыха Клейна ў Пожані. З юных гадоў канцэртаваў як піяніст, у 18281835 гадах выкладаў ігру на фартэпіяна, а таксама з 1890 года служыў капельмайстрам у Колашвары. У 1835 годзе пераехаў у Пешт, дзе неўзабаве стаў дырыжорам Венгерскага тэатральнага таварыства. З 1838 года галоўны дырыжор Нацыянальнага тэатра, адначасова яго кіраўнік і музычны дырэктар, з 1884 года — Опернага тэатра, адначасова ў 18751886 гадах дырэктар і прафесар Музычнай акадэміі ў Будапешце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Музыка Эркеля цесна звязана з народным музычным мастацтвам Венгрыі, на ёй адбіўся рэвалюцыйны ўздым 1848—1849 гадоў. Сярод твораў: нацыянальныя героіка-рамантычныя оперы «Марыя Батары» (паст. 1840), «Ласла Хуньядзі» (паст. 1844), «Банк бан» (паст. 1861), «Кароль Іштван» (паст. 1885), урачыстая уверцюра (1867) для аркестра, хоры і інш. Аўтар гімна (1845), які стаў нацыянальным гімнам Венгрыі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Эркель Ференц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Галоўныя дырыжоры Будапешцкага філарманічнага аркестра