Фесалія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фесалія
грэч.: Περιφέρεια Θεσσαλίας
Герб
Памылка Lua у mw.wikibase.entity.lua на радку 88: data.schemaVersion must be a number, got nil instead.
Сцяг
Thessaly star2.gif
Краіна

Грэцыя

Статус

Перыферыя

Уваходзіць у

Памылка Lua у mw.wikibase.entity.lua на радку 88: data.schemaVersion must be a number, got nil instead.

Уключае

4 номы

Адміністрацыйны цэнтр

Ларыса

Насельніцтва (2011)

732 762 (3-е месца)

Шчыльнасць

52,20 чал./км² (7-е месца)

Плошча

14 037 км²
(5-е месца)

Фесалія на карце

Часавы пояс

UTC+1

Код ISO 3166-2

GR-E

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Фесалія на Вікісховішчы

Фесалія (грэч.: Θεσσαλία) — гістарычны рэгіён на паўночным усходзе Элады на ўзбярэжжы Эгейскага мора. Горны хрыбет Пінд, які цягнецца з поўначы на поўдзень, размяжоўвае Паўночную Грэцыю на ўсходнюю і заходнюю часткі. Фесалія занімае найбольш буйныя і ўрадлівыя даліны ўсходняй часткі, размешчаныя ўздоўж ракі Пеней і яе прытокаў. На захад ад Фесаліі за гарамі Пінд размешчаны Эпір, які ў старажытнасці ўжо не быў грэчаскай вобласцю, але быў моцна падзвержаны грэчаскаму ўплыву, на яго тэрыторыі былі грэчаскія калоніі і вядомае свяцілішча ў Дадоне. З поўначы натуральнай граніцай Фесаліі служыць гара Алімп, якую старажытныя грэкі лічылі прыстанкам багоў. На поўнач ад Фесаліі, за Алімпам, — тэрыторыя, якая ў старажытнасці не была грэчаскай, — Македонія. З поўдня Фесалія абмежавана гарамі Офрыя, за якім размешчана мноства земляў і дзяражаваў Цэнтральнай Грэцыі. З усходу Фесалія амываецца водамі Эгейскага мора і яго заліваў, але выхады да мора абмежаваныя гарамі Алімп і Оса на поўначы і Пеліён на поўдні. Размяшчэнне Фесаліі на марскіх шляхох далёка не самае выгоднае і яе жыхары не адрозніваліся мараплаўствам. Землі Фесаліі адні з лепшых у Грэцыі для заняткаў земляробствам і жывёлагадоўляй. Па свайму месцазнаходжанню Фесалія — крайні Фарпост Грэцыі з боку еўрапейскага кантынента і галоўная дарога для рознага кшталту ўварванняў. У склад Фесаліі ўваходзілі вобласці: Гестыятыда, Пеласгія, Фесаліятыда, Фтыятыда. У асобеыя моманты гісторыі да яе адносіліся і сумежныя вобласці: Магнесія — на паўднёвым усходзе, Далопія — на паўднёвым захадзе, Эта і Меліда на поўдні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]