Перайсці да зместу

Фестус Магае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фестус Магае
англ.: Festus Mogae
3-і прэзідэнт Батсваны[d]
1 красавіка 1998 1 красавіка 2008
Папярэднік Квет Кетуміле Масірэ
Пераемнік Ян Кхама
4-ы віцэ-прэзідэнт Батсваны[d]
1992 1998
Папярэднік Peter Mmusi[d]
Пераемнік Ян Кхама
міністр фінансаў Батсваны[d]
1980 1989
Папярэднік Квет Кетуміле Масірэ
Пераемнік Фестус Магае

Нараджэнне 21 жніўня 1939(1939-08-21)[1][2]
Смерць 8 мая 2026(2026-05-08)[3][4] (86 гадоў)
Жонка Barbara Gemma Mogae[d]
Грамадзянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фестус Гантэбанье Магае (англ.: Festus Gontebanye Mogae; 21 жніўня 1939(1939-08-21)[1][2], Серовэ[d], Бечуаналенд8 мая 2026(2026-05-08)[3][4], Габаронэ, Батсвана[3]) — батсванскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Батсваны (1998—2008).

Нарадзіўся 21 жніўня 1939 года ў Серовэ (Батсвана).

Атрымаў эканамічную адукацыю ў універсітэтах Сусексе і Оксфарда. Па вяртанні ў Батсвану працаваў у Банку Батсваны і МВФ. Уступіўшы ў Дэмакратычную партыю Батсваны, у 1992 годзе змяніў Пітэра Ммусі на пасадзе віцэ-прэзідэнта Батсваны. У 1998 годзе парламент зацвердзіў яго пераемнікам прэзідэнта краіны Квета Масірэ, у кастрычніку 2004 года — пераабраў. Падчас свайго другога тэрміну Магае разгарнуў кампанію па барацьбе з галечай, беспрацоўем і СНІДам, які, па сцвярджэнні Магаа, будзе мусіў быць спынены ў Батсване да 2016 года.

14 ліпеня 2007 года абвясціў аб намеры сысці ў адстаўку праз дзевяць месяцаў, назваўшы сваім пераемнікам віцэ-прэзідэнта Серэтсэ Яна Кхама. 1 красавіка 2008 года датэрмінова сышоў у адстаўку, саступіўшы пасаду віцэ-прэзідэнту Яну Кхаму.

Памёр 8 мая 2026 года ў Габаронэ (Батсвана).

  1. 1 2 Festus Gontobanye Mogae // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Festus Mogae // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 Botswana's former president Festus Mogae dies at 86Рэйтэрс. Праверана 9 мая 2026.
  4. 1 2 Former Botswana President Festus Mogae dies aged 86 — 2026. Праверана 9 мая 2026.
  5. Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa